Паважаныя калегі і сябры!

Я рада вітаць вас ад імя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі на першым у Мінску Нацыянальным форуме, прысвечаным мэтам устойлівага развіцця.

Дазвольце мне падзякаваць Міністэрству замежных спраў, Нацыянальнаму каардынатару па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця за іх выключную ролю ў арганізацыі Форума. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый высока цэніць прыхільнасць і актыўны ўдзел Рэспублікі Беларусь у выкананні Парадку дня на перыяд да 2030 года.

Я б хацела прадставіць вашай увазе відэазварот спадарыні Аміны Махамед, намесніка Генеральнага сакратара ААН. Шмат каму з вас вядома, што ў лютым мінулага года спадарыня Мухамед прыняла ўдзел у Рэгіянальным форуме па устойліваму развіццю ў Мінску, і яна была вельмі радая, калі даведалася аб правядзенні «наступнага этапа» — сённяшняга Нацыянальнага форума. Запрашаю паглядзець відэазварот Аміны.

https://www.facebook.com/UNBelarus/videos/1207200739437793/

Як адзначыла намеснік Генеральнага сакратара, падыход на аснове ўдзелу ўсяго грамадства і міжведамаснае партнёрства з’яўляюцца велімі важнымі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця. Асабліва важнай з'яўляецца праца мясцовых органаў улады і іншых суб'ектаў на мясцовым узроўні, бо менавіта там адбываецца развіццё.

Я радая вітаць у гэтай залі такую вялікую колькасць прадстаўнікоў рэгіёнаў — ваш удзел у нацыянальных дыскусіях па устойліваму развіццю мае прынцыповае значэнне. На мясцовым узроўні вы сутыкаецеся з глабальнымі праблемамі, якія немагчыма вырашыць без лакальных рашэнняў.

Спадзяюся, што вынікі сённяшніх дыскусій на Форуме будуць крыніцай натхнення і асновай для дзеянняў, а таксама дазволяць Рэспубліцы Беларусь зрабіць свой значны ўнёсак і прыняць удзел у Палітычным форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці ў 2019 годзе ў Нью-Ёрку, дзе асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням інклюзіі і роўнасці.

Я хачу падзякаваць арганізатарам, і асабліва Мар'яне Акіндзінаўне, за правядзенне Нацыянальнага форуму сёння. Я хачу падзякаваць сям'і арганізацый ААН за тое, што яны ўжо другі год запар сабраліся разам і забяспечылі арганізацыйную і фінансавую падтрымку гэтай працы. Я высока цаню вашыя намаганні і ручаюся, што ААН працягне аказваць падтрымку ўраду і ўсім нашым партнёрам у далейшай працы па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця у Беларусі.

Я удзячна стадарыні Мір'яне Спалярыч Эгер, памочніку Генеральнага Сакратара ААН, кіраўніку Рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці ў штаб-кватэры ПРААН ў Нью-Ёрку, за яе прысутнасць сёння у Мінску, за яе лідарства і выключную падтрымку, якую яна аказвае нам у Беларусі. 

Жадаю ўсім плённай працы.

Дзякуй за вашу ўвагу.