Адгэтуль - з Арганізацыі Аб’яднаных Нацый - далучаюся да вас, каб разам сустрэць Новы год.

На парозе 2020 года нас агарнула няўпэўненасць і небяспека.

Неаслабная няроўнасць і нарастаючая нянавісць.

Свет у стане вайны і планета ў стане пацяплення.

Змяненне клімату - гэта не толькі шматгадовая праблема, але таксама відавочная і непасрэдная небяспека.

Мы не можам дазволіць сабе зрабіцца пакаленнем, якое марнавала час, пакуль планета гарэла.

Але ў нас ёсць і надзея.

У гэтым годзе мой святочны зварот да найвялікшай крыніцы гэтай надзеі - да моладзі свету.

Ад барацьбы са змяненнем клімату да гендарнай роўнасці, да сацыяльнай справядлівасці і праў чалавека - вашае пакаленне паўсюдна на пярэднім краі і ва ўсіх навінах.

Я натхняюся вашай заўзятасцю і рашучасцю.

Вы маеце права патрабаваць паўнамоцтваў у фарміраванні будучыні.

Я з вамі.

З вамі разам Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

У 2020 годзе адзначаецца 75 гадавіна ААН.

Мы пачынаем Дзесяцігоддзе дзеянняў і здзяйсненняў дзеля дасягнення мэтаў устойлівага развіцця - наш праект справядлівай глабалізацыі.

У гэтым годзе свету патрэбна, каб моладзь працягвала выказваць свае погляды. Працягвайце верыць у свае мэты. Працягвайце пашыраць межы магчымага. І не спыняйце націск.

Жадаю вам міру і шчасця ў 2020 годзе.

Дзякуй!

 

Поделиться новостью