25 гадоў ААН Усе відэа

У верасні 2015 г. дзяржавы-сябры ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак-2030). 

Складнікамі Парадку з'яўляюцца 17 Мэтаў устойлівага развіцця (МУР) і 169 падПарадкуваных ім задачаў, якія неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні Мэтаў будзе кантралявацца і адсочвацца праз набор глабальных паказчыкаў (індыкатараў).

Прыняцце Парадку-2030 запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР.

Беларусь аддана працуе ў накірунку ажыццяўлення Парадку-2030 і ўжо зрабіла шэраг важных крокаў для яго рэалізацыі на нацыянальным узроўні. У мэтах фармавання дакладнага механізму рэалізацыі Парадку-2030 і ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці па дасягненні Беларуссю МУР Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 быў заснаваны пост Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, на які была прызначаная намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна. Пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара былі сфармаваныя:Рада па ўстойлівым развіцці, у якую ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў;

  • Парламенцкая група па МУР;
  • Рэгіянальныя групы па МУР;
  • Партнёрская група ўстойлівага развіцця.
  • Сакратарыятам Нацыянальнага каардынатара і Рады па ўстойлівым развіцці з'яўляецца Міністэрства замежных спраў.

Рэалізацыя Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года на глабальным узроўні каардынуецца ААН і яе агенцыямі.