Самастойныя арганізацыі, звязаныя з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый спецыяльнымі пагадненнямі:

Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА

Заахвочвае навуковыя даследаванні, звязаныя з вывучэннем атмасферы Зямлі і кліматычных змяненняў, і садзейнічае сусветнаму абмену метэаралагічнымі дадзенымі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя   (СААЗ)

Каардынуе ажыццяўленне праграм, накіраваных на рашэнне праблем аховы здароўя і дасягненне ўсімі людзьмі максімальна магчымага ўзроўню здароўя. Вядзе работу па такіх напрамках, як імунізацыя, санітарная асвета, забеспячэнне асноўнымі лекавымі сродкамі.

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ

Заахвочвае міжнародную ахову інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічае развіццю супрацоўніцтва ў пытаннях, якія тычацца аўтарскіх правоў, таварных знакаў, прамысловых узораў і патэнтаў.

Сусветны паштовы саюз (СПС)

Усталёўвае міжнародныя нормы паштовага абслугоўвання, прадастаўляе тэхнічную дапамогу і садзейнічае развіццю супрацоўніцтва ў галіне паштовых паслуг.

Сусветная турысцкая арганізацыя (СТА)

Служыць глабальным форумам для вырашэння праграмных пытанняў, звязаных з турызмам, і крыніцай практычнага вопыту ў галіне турызму.

Група Сусветнага банка

Прадастаўляе пазыкі і тэхнічную дапамогу краінам, якія развіваюцца ў мэтах скарачэння маштабаў галечы і садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму росту.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАА)

Усталёўвае міжнародныя нормы, неабходныя для забеспячэння бяспекі, надзейнасці і эфектыўнасці паветраных зносін, і выступае ў ролі каардынатара міжнароднага супрацоўніцтва ва ўсіх абласцях, звязаных з грамадзянскай авіяцыяй.

Міжнародная марская арганізацыя (ІМО)

Спрыяе ўдасканаленню працэдур міжнароднага марскога суднаходства, садзейнічае павышэнню ўзроўню бяспекі марскога суднаходства і прыкладае намаганні ў мэтах прадухілення забруджвання мора з суднаў.

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ)

Самастойная міжурадавая арганізацыя, якая дзейнічае пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, займаецца забеспячэннем бяспечнага выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.

Міжнародны валютны фонд (МВФ)

Спрыяе развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў крэдытна-грашовай сферы і забеспячэнню фінансавай стабільнасці і служыць сталым форумам для правядзення кансультацый, прадастаўлення рэкамендацый і аказання дапамогі па фінансавых пытаннях.

Міжнародная арганізацыя працы (МАП)

Распрацоўвае палітыку і праграмы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы і павышэнне ўзроўню занятасці, і ўстанаўлівае міжнародныя працоўныя стандарты, якія выкарыстоўваюцца краінамі ўсяго свету.

Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ)

Спрыяе развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення ўсіх відаў электрасувязі, каардынуе выкарыстанне радыё- і тэлевізійных частот, садзейнічае прыняццю мер па забеспячэнні бяспекі і праводзіць даследаванні.

Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця (МФСР)

Займаецца мабілізацыяй фінансавых рэсурсаў у мэтах павелічэння вытворчасці прадуктаў харчавання і паляпшэння становішча з харчаваннем бедных груп насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца.

Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ХСГА ААН)

Накіроўвае намаганні на павышэнне прадуктыўнасці сельскай гаспадаркі і ўмацаванне харчовай бяспекі, а таксама на паляпшэнне ўмоў жыцця сельскага насельніцтва.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)

Садзейнічае ажыццяўленню мэт усеагульнай адукацыі, развіццю культуры, захаванню сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны, міжнароднаму навуковаму супрацоўніцтву, забеспячэнню свабоды прэсы і камунікацыі.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)

Спрыяе прамысловаму развіццю краін, якія развіваюцца, шляхам аказання тэхнічнай дапамогі, кансультатыўных паслуг і падрыхтоўкі кадраў.