Міграцыя з'яўляецца магутным рухавіком эканамічнага росту, дынамізму і ўзаемаразумення. Яна дазваляе мільёнам людзей шукаць новыя магчымасці і прыносіць карысць суполкам як у краінах паходжання, так і ў краінах прызначэння.

Аднак дрэнна рэгуляваная міграцыя можа ўзмацняць раскол унутры грамадстваў і паміж імі, падвяргаць людзей небяспецы, стаць ахвярамі эксплуатацыі і гвалту, а таксама падрываць давер да органаў кіравання.

У гэтым месяцы свет зрабіў гістарычны крок наперад на шляху да прыняцця Глабальнага дагавора аб бяспечнай, упарадкаванай і легальнай міграцыі.

Гэты дагавор, які карыстаецца пераважнай падтрымкай з боку дзяржаў — членаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дапаможа нам вырашаць рэальныя праблемы міграцыі, здабываючы пры гэтым шматлікія выгады.

Дагавор накіраваны на ўлік інтарэсаў людзей і грунтуецца на правах чалавека.

Ён паказвае шлях да пашырэння магчымасцяў для легальнай міграцыі і актывізацыі мер барацьбы з гандлем людзьмі.

Адзначаючы сёння Міжнародны дзень мігрантаў, давайце пойдзем па шляху, пракладзенаму ў Глабальным дагаворы, і будзем дамагацца таго, каб міграцыя прыносіла карысць усім людзям.