У верасні 2015 года сусветныя лідэры прынялі ў Нью-Ёрку Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Адначасова з гэтым у кітайскім запаведніку Чэнду з'явіліся на свет дзве панды-двайняткі. Угледзеўшы ў гэтым нейкі сімвалізм, супрацоўнікі ААН вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да Мэтаў устойлівага развіцця пры дапамозе чароўных бамбукавых мішак - аднагодкаў новага Парадку.

Нядоўга думаючы, панд прызначылі першымі ў свеце жывёламі-пасламi добрай волі ААН.