29 мая міратворнасці ААН спаўняецца 70 гадоў. За гады свайго існавання ААН заснавала 71 аперацыю па падтрыманні міру. Звыш 1 мільёна чалавек служылі ў якасці міратворцаў. Зараз у складзе 16 місій ААН - больш за 107 тысяч міратворцаў з 122 краін свету. 

З часам спектр задач аперацый па падтрыманні міру пашырыўся і цяпер уключае ў сябе не толькі назіранне за выкананнем рэжыму спынення агню, але і абарону грамадзянскіх асоб, раззбраенне былых удзельнікаў баявых дзеянняў, абарону правоў чалавека, забеспячэнне вяршэнства права, садзейнічанне правядзенню свабодных і справядлівых выбараў, звядзенне да мінімуму небяспекі наземных мін і многае іншае. Міратворцы таксама дапамагаюць забяспечыць прадстаўленасць жанчын у мірных працэсах, у палітычным жыцці і ў розных галінах улады, уключаючы ваенныя і паліцэйскія сілы. Праца ў кожным з гэтых напрамкаў уяўляе сабой асноватворны ўклад у пабудову трывалага міру. 

Міратворчасць было і застаецца вельмі небяспечным. З 1948 года больш за 3700 міратворцаў загінулі пры выкананні службовага абавязку. Малі - адно з самых небяспечных месцаў службы з-за частых нападаў тэрарыстаў на міратворчы кантынгент ААН. 

Карта з бягучымі міратворчымі аперацыямі (Rus)