Дэпартаментам грамадскай інфармацыі ААН і Праграмай развіцця ААН у Беларусі падведзены вынікі конкурсу навуковых работ, прысвечанага 70-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Удзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць пісьмовую працу на рускай або беларускай мове па тэме «70-годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: правы чалавека і выклікі XXI стагоддзя».

У конкурсе, мэтай якога было павышэнне дасведчанасці, паглыбленне ведаў і актывізацыя навукова-даследчай дзейнасці студэнцкай моладзі ў галіне правоў чалавека прынялі ўдзел студэнты і аспіранты з усіх рэгiёнаў Беларусі.

Пераможцамі конкурсу сталі:

Мікіта Лук'янчык, студэнт Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», юрыдычны факультэт, 1 месца за працу «Нарматыўнае разуменне недатыкальнасці прыватнага жыцця і персанальных дадзеных: міжнародны вопыт і нацыянальная практыка».

Валерыя Лухверчык, студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Факультэт міжнародных адносін, 2 месца за працу «Спорт як сродак барацьбы супраць расізму».

Вікторыя Фёдарава, аспірантка Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Факультэт міжнародных адносін, 3 месца за працу «Імплементацыя міжнародных стандартаў забароны і прадухілення катаванняў у заканадаўства Рэспублікі».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася ў Мінску ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы.

Competition

Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека 10 снежня 1948 года.