1 снежня ў кінатэатры «Піянер» быў дадзены старт кінафестывалю «Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць». Паказ фільмаў, які арганізуецца сумесна Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, праходзіць у адзінаццаты раз у Мінску з 1 па 10 снежня.

Знамянальна, што Фестываль пачаўся ў Сусветны дзень барацьбы са СНIДам паказам вядомага фільма рэжысёра Жан-Марка Валле «Даласкі клуб пакупнікоў», прысвечанага тэме стыгмы і дыскрымінацыі людзей з ВІЧ/СНIДам.

Dalass

Выступаючы перад гледачамі, Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі сказала: «Праз дзесяць дзён сусветная супольнасць адзначыць Дзень правоў чалавека, які ў гэтым годзе прысвечаны святкаванню 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Дэкларацыя, у якой утрымліваюцца неад'емныя правы кожнага чалавека, стала асновай для многіх наступных міжнародных дакументаў і нацыянальных канстытуцый. Правы чалавека з'яўляюцца асновай пабудовы мірнага грамадства і забеспячэння ўстойлівага развіцця».

Ioanna

У цырымоніі адкрыцця Фестывалю прынялі ўдзел таксама Кіраўнік Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын і Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.

Fest

У праграме кінапаказу стужкі з Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Ірана, Італіі, ЗША, Францыі, а таксама Глабальнага фестывалю фільмаў аб міграцыі.

Фільмы, прадстаўленыя амбасадамі і міжнароднымі арганізацыямі, якія датычацца шырокага кола правоў чалавека, у тым лiку пытанні барацьбы з нянавісцю, дыскрымінацыяй, ксенафобіяй, гамафобіяй і нецярпімасцю, гвалту ў дачыненні да дзяцей, жанчын, людзей з інваліднасцю, ахвяр СНIДу, любых уразлівых груп насельніцтва.

Fest2

У холе кінатэатра разгорнутыя дзве выставы. Аўтарскі праект Вольгі Бабурынай, і выстава пераможцаў дзіцячага конкурсу «Намалюй свае правы», прысвечанага 70-годдзю Дэкларацыі. Кожны наведвальнік кінасеансаў Фестывалю можа атрымаць экзэмпляр Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека на беларускай і рускай мовах.

Fest4