6 снежня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы лепшых работ пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу малюнка «Намалюй свае правы. 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

Арганізатарамі конкурсу выступілі Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел прадстаўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы, бацькі і педагогі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усіх рэгіёнаў краіны.

bel1

30 аўтараў работ Рэспубліканскай выставы-конкурсу малюнка «Намалюй свае правы. 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі. 400 удзельнікаў былі таксама ўдастоены дыпломаў выставы-конкурсу.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека была складзена прадстаўнікамі розных прававых і культурных сістэм з розных краін свету 10 снежня 1948 года. У ёй замацаваны універсальныя каштоўнасці і агульная мера дасягненняў ўсіх народаў і ўсіх краін. У Дэкларацыі абвяшчаюцца роўныя годнасць і каштоўнасць кожнага чалавека.

be2