«Калі вы не ведаеце, з чаго пачаць працу па дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця, пачніце з дзяўчынак і жанчын, і ўсё астатняе стане на свае месцы", сказала Фумзіле Мламбо-Нгкука, выканаўчы дырэктар ААН-жанчыны. І гэтыя фатаграфіі дзяўчынак і жанчын тлумачаць кожную з 17 МУР.

 

 1 no poverty

1

Эці займаецца хатняй працай – гэта самы распаўсюджаны від дзейнасці дзяцей ў Бангладэш. Яе гісторыя адлюстроўвае першую мэту – ліквідацыя галечы. Беднасць – шматпланавая праблема, якая тычыцца не толькі ўзроўню прыбытку: шмат у якіх краінах дзяўчынкам даводзіцца несці на сабе цяжар беднасці, бо менавіта іх з-за неабходнасці дапамогі па хаце часцей за ўсё пазбаўляюць ежы ці магчымасці хадзіць у школу.

Фота: Кэне Херман/Save the Children

 

 2 zero hunger

2

11-гадовая Джэнеба ачышчае кукурузу, сабраную членамі яе сям'і. Яе гісторыя з’яўляецца прыкладам другой мэты – ліквідацыя голаду. Часта жанчын і дзяўчынак пазбаўляюць магчымасці прымаць рашэнні ў справе зямельных уладанняў і рэсурсаў, такім чынам пазбаўляючы іх крытычна важнай магчымасці ўплываць на сітуацыю харчовай бяспекі і жыццядзейнасці.

Рэалізацыя гэтай мэты павінна забяспечыць, каб дзяўчынкі і жанчыны, якія часта нясуць адказнасць за вядзенне хатніх гаспадарак, у роўнай ступені атрымалі перавагі ад рэалізацыі кожнага пункту мэты – ад доступу да зямлі да фінансавых паслуг.

Фота: World Vision

 

 3 good health and well being

3

Ілюструючы трэцюю мэту – добрае здароўе і дабрабыт, акушэрка аглядае ў М'янме жанчыну c цяжкапрацякальнай цяжарнасцю.  

Гэтая мэта датычыцца шырокага спектру пытанняў: скарачэнне мацярынскай смяротнасці, прадухіленне смерцяў нованароджаных і дзяцей да 5 гадоў, знішчэнне і барацьба з ВІЧ і малярыей, зніжэнне неінфекцыйных захворванняў, паляпшэнне лячэння таксікаманіі, зніжэнне смяротнасці і траўматызму ад  дарожна-транспартных здарэнняў, забеспячэнне сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, а таксама правоў на ўсеагульны ахоп здароўя для ўсіх.

Фота: Пітэр Біро /International Rescue Committee

 

  4 quality education

4

Дзяўчыны ў школе ў штаце Біхар, Індыя. Фота ілюструе мэту 4 – якасная адукацыя, якая прызнае трансфармацыйную моц інклюзіўнай адукацыі.

Мэта накіравана на забеспячэнне доступу да свабоднай, справядлівай і якаснай пачатковай і сярэдняй адукацыі для дзяўчынак і хлопчыкаў, да прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі і адпаведных навыкаў у галіне ўстойлівага развіцця, у тым ліку пісьменнасці і разлік для моладзі і дарослых.

Фота: Эхцішам Хусэйн/European Parliamentary Forum on Population and Development

 

  5 gender equality

5

Дзяўчынкі падчас перапынку на трэніроўцы сваёй футбольнай каманды ў Лусака, Замбія. Фота адлюстроўвае мэту 5 – гендэрная роўнасць.

Мэта 5 заклікана спыніць усе формы дыскрымінацыі і ліквідацыі ўсіх формаў гвалту і згубнай практыкі ў дачыненні да ўсіх жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце.

Дасягненне гэтай мэты патрабуе прызнання важнасці бясплатнай працы па хаце, забеспячэння поўнага і ўсебаковага ўдзелу жанчын, іх роўных магчымасцяў для лідэрства ў палітычным, эканамічным і грамадскім жыцці, а таксама доступу да сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і правоў.

Фота: Plan International

 

   6 clean water sanitation

6

Вяскоўцы ў Сенегале карыстаюцца ўстойлівай крыніцай чыстай пітнай вады, ілюструючы мэту 6 – чыстая вада і санітарыя.

У многіх грамадствах дзяўчынкі і жанчыны нясуць асноўную адказнасць за забеспячэнне гаспадаркі вадой, і тым, хто жыве ў бедных вясковых раёнах, часта даводзіцца ісці па некалькі кіламетраў кожны дзень, каб набраць ваду для сваіх сем'яў. Дасягненне гэтай мэты стане асабліва пераўтваральнай для найбольш маргілізаваных дзяўчынак і жанчын, якія жывуць у галечы ў вясковых раёнах, бо такім чынам яны будуць мець больш часу для адукацыі і дзейнасці, якая прыносіць прыбытак.

Фота: Ясмін Світлаў/2013 Lux-Development

 

 7 affordable clean energy

 7

Дзяўчынка з Нігера нясе перагной на галаве, каб прадаць на мясцовым рынку, што адлюстроўвае мэту 7 – даступная і экалагічна чыстая энергія.

У самых бедных раёнах многіх краін у стадыі большая частка энергіі сёння бярэцца ад такіх відаў паліва, як драўніна, драўняны вугаль і сельскагаспадарчыя адкіды. Часта збор гэтых відаў паліва з’яўляецца адказнасцю жанчын і дзяўчынак. Гэта фізічна знясільваючая праца, якая можа заняць да 20 гадзін у тыдзень, менавіта па гэтай прычыне дзяўчынкі часам прапускаюць школу і застаюцца дома. Акрамя гэтага, жанчыны і дзяўчынкі сутыкаюцца з павышанай рызыкай сэксуальнага дамагання і нападаў, адпраўляючыся на далёкія адлегласці.

Фота: Plan International

 

  8 decent work economic growth

8

Шукры, 18-гадовая швачка, зараз мае свой уласны бізнес у Пунтлендзе, Самалі пасля атрымання прафесійнай падрыхтоўкі, што адлюстроўвае мэту 8 – годная праца і эканамічны рост. Яна накіравана на дасягненне поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх, зніжэнне долі моладзі, у якой адсутнічае занятасць, адукацыя або прафесійная падрыхтоўка, на ліквідацыю прымусовай працы, сучаснага рабства і гандлю людзьмі, а таксама ліквідацыю дзіцячай працы і выкарыстанне дзяцей-салдат.

Фота: Хэдзін Халдарсан /Save the Children

 

  9 industry innovation infrastructure

9

Жанчына ідзе ўздоўж чыгуначных шляхоў у Кеніі. Фота адлюстроўвае мэту 9 – індустрыя, інавацыі і інфраструктура. Праекты ў галіне інфраструктуры часта з'яўляюцца гендэрна неадчувальнымі, бо мяркуецца, што ўсе будуць атрымліваць выгаду ў роўнай ступені аўтаматычна, без прызнання асаблівасцей гендэру. Улік гендэрных фактараў мае вырашальнае значэнне ў забеспячэнні таго, каб жанчыны і дзяўчынкі не апынуліся ў яшчэ горшым становішчы.

Фота: Грэм Робертсан /IPPF EN

 

   10 reduced inaqulities

10

Трэнінг UN Women супраць гвалту ў заходняй Індыі адлюстроўвае мэту 10 – памяншэнне няроўнасці.

Гэта мэта асабліва ключавая для дзяўчынак, бо яна дэманструе няроўнасць, з якой сутыкаюцца дзяўчынкі на падставе ўзросту і полу, расы, этнічнай прыналежнасці, беднасці па ўзроўні даходаў, інваліднасці, а таксама ў выніку дыскрымінацыйных сацыяльных нормаў. Стварэнне спрыяльных умоў для забеспячэння гендэрнай роўнасці, разам з дасягненнем гэтай мэты будзе садзейнічаць зніжэнню няроўнасці, якая перешкаджае развіццю дзяўчынак.

Фота: Урджасі Рудра /UN Women Жанчыны ААН

 

  11 sustainable cities communities

11

Маладыя валанцёры ў Асацыяцыі па планаванні сям'і Албаніі збіраюцца ва ўніверсітэцкім інтэрнаце ў Тыране. Фота ілюструе мэту 11 – ўстойлівае развіццё гарадоў і населеных пунктаў.

Гэта мэта з'яўляецца ключавой для дзяўчынак і жанчын, бо многія з іх на падставе полу сутыкаюцца з рызыкай гвалту вакол гарадоў і населеных пунктаў, дзе яны пражываюць на пастаяннай аснове. Гэта пагроза пагаршаецца ў выніку стыхійных бедстваў, адсутнасці бяспечнага грамадскага транспарту і вулічнага асвятлення.

Фота: Лэйла Аерц /IPPF

 

  12 responsible consumption production

12

Жанчына ў Найробі стаіць перад сваім кіёскам садавіны і фруктаў, што было падтрымана кааператыўнай групай і фінансаваннем ад НДА – гэта пра мэту 12 – адказнае спажыванне і вытворчасць.

Мэта 12 уплывае на будучыню некаторых з найбольш маргілізаваных дзяўчат у свеце. Сваімі мадэлямі спажывання гэтыя дзяўчынкі з меншай верагоднасцю аказваюць негатыўннае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, але самі часта пакутуюць ад негатыўнага ўздзеяння глабальнай вытворчасці.

 Фота: Джонатан Таргоўнік /Reportage by Getty Images

 

  13 climate action

13

Дзяўчынка стаіць там, дзе раней стаяла яе хата, якую змыў моцны паводак у Бангладэш. Гэта ілюстрацыя мэты 13 – дзеянне ў абарону клімату.

Змена клімату аказвае несуразмернае ўздзеянне на жыццё жанчын і дзяўчынак у самых бедных супольнасцях, дзе гендэрная няроўнасць трывала ўкаранілася. Дзяўчыны часта сутыкаюцца з сацыяльнымі, палітычнымі і эканамічнымі бар'ерамі, якія абмяжоўваюць іх здольнасць спраўляцца з наступствамі стыхійных бедстваў, звязаных са змяненнем клімату. Напрыклад, уздзеянне засухі і паводак можа спыніць адукацыю дзяўчыны. Таксама вядома, што пасля стыхійных бедстваў рызыка гвалту па прыкмеце полу павялічваецца.

Фота: Джош Эстэ /Care International

 

 14 life below water

 14

Жанчына ловіць тылапію ў Сальвадоры ў межах праграмы, накіраванай на падтрымку пашырэння эканамічных магчымасцей моладзі. Фота адлюстроўвае мэту 14 – захаванне марскіх экасістэм.

Зніжэнне забруджвання і кантроль над празмерным вылавам рыбы дапамогуць дзяўчатам і жанчынам, якія жывуць у самых бедных малых рыбалавецкіх супольнасцях. Часта існуе памылковае меркаванне, што жанчыны не ловяць рыбу, але іх жыццядзейнасць часта звязана з дробнай рыбнай здабычай, прыбярэжным рыбалоўствам і гандлем на рыбных рынках.

Фота: Луіс Тобар / Plan International

 

   15 life on land

15

Дзяўчынкі з паўднёвага ўсходу Катманду, Непал, ілюструюць мэту 15 – захаванне экасістэм сушы.

Устойлівае выкарыстанне экасістэм прынясе карысць дзяўчынкам, якія жывуць у раёнах, найбольш пацярпелых ад пашкоджаных экасістэм, паколькі яны больш верагодна могуць пакутваць ад засухі і адсутнасці харчовай бяспекі, выкліканых наступствамі дэградацыі земляў. Гэтая мэта таксама павінна ўключаць у сябе дзяўчын і жанчын, бо яны часта адказваюць, напрыклад, за збор дроў, што спрыяе высечцы лясоў.

Фота: Грэм Робертсан/IPPF

 

  16 peace justice strong institutions

16

Жанчына-афіцэр самалійскай паліцыі пасля завяршэння навучання ў галіне правоў чалавека, міжнароднага гуманітарнага права і правапарадку – ілюстрацыя мэту 16 – мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты.

Гэта мэта з'яўляецца ключом да забеспячэння ўсіх дзяўчынак доступам да сваіх правоў і іх рэалізацыі. Напрыклад, рэгістрацыя нараджэння азначае, што дзяўчынкі маюць доступ да такіх паслуг, як адукацыя і ахова здароўя, і забаронены ад дзіцячых, ранніх і прымусовых шлюбаў. Мэта прадуглеждвае спыненне гвалту ў адносінах да дзяцей, што павінна прывесці да развіцця комплекснай абароны дзяцей з улікам гендэрных аспектаў.

Фота: Нур Хаміс /UNDP Somalia

 

17 partnership for the goals


 17

Дзяўчынкі з жаночай футбольнай каманды ў Капа, Бразілія, танцуюць па крузе, што ілюструе мэту 17 – партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця. Без моцных сродкаў ажыццяўлення немагчыма дасягнуць ніводнай з мэт. Усе аспекты гэтай мэты таксама маюць уплыў на дзяўчынак, таму ўсе дзеянні ў яе межах павінны быць гендэрна-адчувальнымі, каб дзяўчынкі маглі атрымліваць карысць у роўнай ступені. У прыватнасці, гэта ключ да таго, каб усе сабраныя дадзеныя па ўсіх мэтах улічвалі пол і ўзрост, што дапаможа ўрадам і палітыкам у поўнай меры зразумець уздзеянне МУР на жыццё дзяўчынак.

Фота: Леа Друманд /Plan International

 

Аўтар: Ганна Ліч

По матэрыалам: theguardian.com