24 сакавіка наша краіна далучаецца да глабальнай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". 

На адну гадзіну — з 20.30 да 21.30 — мы можам адмовiцца ад выкарыстання электрапрыбораў, каб яшчэ раз падкрэсліць сваё неабыякавае стаўленне да праблемы змянення клімату. 

Акцыя #ГадзінаЗямлі — штогадовая міжнародная падзея, арганізатарам якога выступае Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF). Акцыя праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка з заклікам выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва. 

Упершыню акцыя прайшла ў Аўстраліі 31 сакавіка 2007 года. На наступны год яе падтрымалі 35 краін, больш за 400 гарадоў. Была выключана падсветка многіх вядомых помнікаў па ўсім свеце. Актыўным удзельнікам стала і наша краіна.