Ці траплялі вы калі-небудзь у офіс ААН? А як наконт тура, які ладзіць Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі? 

Знаёмцеся з нашым офісам разам з Санакам Самарасінха! Акрамя таго, Пастаянны каардынатар ААН падзеліцца сваімі ўражаннямі аб Беларусі, як яны змяніліся за гэтыя 5 гадоў, і чым беларусам варта ганарыцца. 

Вы таксама пазнаёміцеся з яго сям'ёй, наведаеце іх дом і даведаецеся, што значыць для сям'і са Шры-Ланкі на пяць гадоў пераехаць у краіну з «горамі снегу»!