По случаю своей 75-й годовщины Организация Объединенных Наций дает старт глобальной дискуссии о роли международного сотрудничества в построении будущего, которого мы хотим.

Напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці жанчын паслы, кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Беларусі і бізнес-лідары запрашаюць усіх зацікаўленых жанчын у Беларусі далучыцца да ініцыятывы #ЦеньНаДзень (job shadowing ад англ. «job» - праца і «shadow» - цень).

Мінск, 24 студзеня 2019 г. — Больш за 400 прадстаўнікоў урада, мясцовых органаў улады, навучальных і навуковых устаноў шасці абласцей Беларусі, а таксамі прадстаўнікі агентстваў сістэмы ААН, міжнародных арганізацый і замежных амбасадаў сабраліся на першым Нацыянальным форуме па ўстойліваму развіццю ў Мінску 24 студзеня 2019 года.

Дарагія грамадзяне свету!

Я хацеў бы пажадаць вам шчасця, міру і росквіту ў Новым годзе.

Дэпартаментам грамадскай інфармацыі ААН і Праграмай развіцця ААН у Беларусі падведзены вынікі конкурсу навуковых работ, прысвечанага 70-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Міграцыя з'яўляецца магутным рухавіком эканамічнага росту, дынамізму і ўзаемаразумення. Яна дазваляе мільёнам людзей шукаць новыя магчымасці і прыносіць карысць суполкам як у краінах паходжання, так і ў краінах прызначэння.

На працягу 70 гадоў Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека служыць усяму чалавецтву маяком, які асвятляе шлях да атрымання годнасці, роўнасці і дабрабыту... і які дае надзею ў цемры.

10 снежня 2018 года споўнілася 70 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ), якая ўпершыню зацвердзіла роўныя і неад'емныя правы кожнага чалавека ў свеце. Каб адзначыць юбілей Дэкларацыі, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі супольна з дзяржаўнымі ўстановамі краіны зладзілі шэраг урачыстых мерапрыемстваў.