• Атамная энергія - важны інструмент развіцця «зялёнай» эканомікі

    У апошнія гады расце цікавасць да атамнай энергетыкі. У цяперашні час па ўсім свеце будуецца 60 новых ядзерных рэактараў. Мяркуецца, што да канца гэтага дзесяцігоддзя першая атамная электрастанцыя з'явіцца ў Беларусі. Такія тэндэнцыі на энергетычным рынку збольшага абумоўлены імклівым глабальным пацяпленнем і памяншэннем запасаў нафты і газу.