Новыя дадзеныя прадстаўлены ў гістарычным аглядным дакладзе "Спадчына Чарнобыля: медыцынскія, экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы” (2005), які быў прадстаўлены на Чарнобыльскім форуме. Гэты даклад заснаваны на трохтомным, 600-старонкавым дакладзе, што ўключае работы сотняў навукоўцаў, эканамістаў і медыцынскіх экспертаў і змяшчае выкананую праз 20 гадоў ацэнку наступстваў найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва ядзернай аварыі.

Вывады, прадстаўленыя ў гэтай справаздачы, – вынік работы, праведзенай па ініцыятыве арганізацый сістэмы ААН з мэтай атрымання сучаснай і дакладнай інфармацыі аб умовах жыцця пацярпелага насельніцтва праз 15 гадоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спампаваць справаздачу (Rus)

У справаздачы ААН прапанавана больш за 20 канцэпцый праектаў, рэалізацыя якіх пры падтрымцы міжнароднай супольнасці дапамагла б вырашыць мноства задач, звязаных з аднаўленнем і развіццём пацярпелых тэрыторый.

Мінск, 2002 год

Дадзеная справаздача прысвечана вызначэнню і аналізу інфармацыйных патрэбаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь, пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спампаваць справаздачу (Rus)

У справаздачы прадстаўлены асноўныя фактары, якія выклікаюць непакой пацярпелых жыхароў, звязаны з недахопам неабходнай інфармацыі, а таксама выкладзены вывады і праектныя прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне комплекснай інфармацыйнай работы з насельніцтвам у мэтах рэабілітацыі і ўстойлівага развіцця пацярпелых тэрыторый.

Мінск, 2004 год

«Харчовая прадукцыя лесу. Памятка для нарыхтоўшчыкаў»

Спампаваць (Rus)

«Гародніна на прысядзібным участку»
 
«Здаровы лад жыцця. Інтэрактыўныя метады навучання»
 
«Здароўе і каштоўнасць жыцця»
 

«Актуальныя праблемы педыятрыі» (стар. 1–150, 151–300, 301–460, 461–668).