Зыходзячы з агульнай стратэгіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Беларусь пачала праводзіць ацэнку і аналіз уласнай канцэпцыі развіцця, грунтуючыся на даследаваннях ступені ўплыву эканамічнай палітыкі і паказчыкаў на паляпшэнне чалавечых магчымасцей у галіне занятасці, сацыяльнай абароненасці, аховы здароўя, адукацыі, грамадскай кансалідацыі і інтэграванасці грамадства.

Першая нацыянальная справаздача Беларусі выйшла ў 1995 годзе.

У гэтым годзе Нацыянальная справаздача аб чалавечым развіцці прысвечана аналізу дыспрапорцый і перспектыў эканамічнага росту сацыяльнага прагрэсу ў Беларусі.

Асаблівасцю справаздачы з'яўляецца яе ярка выяўленая рэгіянальная накіраванасць. Істотная частка кнігі прысвечана аналізу становішча ў асобных рэгіёнах краіны. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца праблемах пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, якія працягваюць аказваць негатыўнае ўздзеянне на лёсы многіх грамадзян Беларусі.

Адной з праблем, якая разглядаецца ў справаздачы, з'яўляецца выбар аптымальных тэмпаў і паслядоўнасці сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Дадзеная тэма носіць надзвычай актуальны характар, паколькі закранае лёсы і інтарэсы кожнага жыхара Беларусі.

Поўны тэкст (Rus)

I-я частка (Rus)

II-я частка (Rus)

III-я частка (Rus)

IV-я частка (Rus)

V-я частка (Rus)

VI-я частка (Rus)

VII-я частка (Rus)