Што такое ўстойлівае развіццё? Як яго вымераць? Якія ўмовы неабходны для ўстойлівага развіцця ўсіх краін? Якое становішча займае Беларусь сярод краін свету? Аўтары не даюць канчатковага адказу на гэтыя пытанні, а падаюць чытачу багаты статыстычны матэрыял (эканамічны, сацыяльны, экалагічны), каментуюць яго і запрашаюць да самастойных разважанняў і дыскусій.

Выданне падрыхтавана ў выніку творчага супрацоўніцтва Інстытута Сусветнага банка з вядучымі навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі Беларусі. Кніга адрасавана старшакласнікам, настаўнікам і студэнтам, уяўляе цікавасць для шырокага кола чытачоў.

«Свет і Беларусь: Аспекты ўстойлівага развіцця: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных устаноў».