Прадмова

Эпідэмія ВІЧ/СНІДу не збаўляе тэмпаў распаўсюджвання. Асабліва схільныя да ВІЧ-інфекцыі маладыя людзі. Дзясяткі мільёнаў дзяцей і маладых людзей знаходзяцца на «пярэднім краі» наступлення эпідэміі, адчуваючы на сабе асноўны цяжар яе наступстваў і ў той жа час спрабуючы супрацьстаяць ёй. Паводле ацэнак спецыялістаў, 10,3 мільёна чалавек у свеце ва ўзросце 15–24 гадоў жывуць з ВІЧ/СНІДам; палова новых выпадкаў інфекцыі – больш за 7000 штодня – мае месца сярод маладых людзей. Выклікаюць трывогу тэмпы росту эпідэміі ВІЧ/СНІДу ў Беларусі: прыблізна палова з усіх зарэгістраваных выпадкаў прыпадае на апошні год. Пры гэтым каля 80 % людзей, якія жывуць з ВІЧ – маладыя людзі ва ўзросце 14–30 гадоў.

Юлія Ленская, г. Мінск, СШ № 71

Вялікія блакітныя вочы, пушыстыя валасы, мяккі характар. Яна хацела, каб я яе памятала менавіта такой, а не раздражняльнай, хваравіта бледнай і худой, з кругамі пад вачыма. Я добра памятаю тую тэлефонную размову:

– Прывітанне, – хрыплым шэптам сказала Карына.

Вольга Тарасевіч, СШ № 184, 10 «В» клас

Цемра... Змрок, толькі змрок акружае мяне. Нічога, акрамя змроку... Я, як сеткай, акружаны гэтай дзіўнай цемрай, да якой, здаецца, можна дакрануцца. Я спрабую бегчы, але ногі мае не рухаюцца... Я хачу закрычаць, але не чую свайго голасу... Божа мой, ратуйце мяне! Дапамажыце! Калі ласка!..

Ганна Мельнікава, г. Бяроза, Цэнтр пазашкольнай работы

Зноў позняя восень. Тая ж вузкая сцяжынка, той жа вецер тужліва паўтарае царкоўныя званы. Нехта сказаў аднойчы: «Калі званіць звон, не пытай, па кім ён званіць. Ён званіць па табе».

Марта Ткач, г. п. В. Бераставіца, Гродзенская вобласць

Ухожу, ибо в этой обители бед

Ничего постоянного, прочного нет.

Пусть смеется лишь тот уходящему вслед,

Кто прожить собирается тысячу лет.

Лена С.

Марына Яўсейчык, п. Чыркавічы, Гомельская вобласць

«У кожнага ёсць свая зорка».

Яўгенія Сцяпанава, г. Барань, Віцебская вобласць

Вагоны жаласна рыпелі... ці то ад марозу, ці то ад часу. Мігцела цьмянае жаўтлявае святло, робячы твары пасажыраў аднастайна-плоскімі і нежывымі. Яна сядзела ў самым куце вагона, не звяртаючы ўвагі на плясканне разбоўтаных дзвярэй пад самым вухам, на пахропванне суседа справа. Тупа глядзела ў чорнае люстра акна, у якім нічога нельга было разглядзець, акрамя зліплага бруду ў кутках, марозных плям ды свайго ўласнага адлюстравання.

Алена Данілава, г. Мінск, БДУ, факультэт журналістыкі, I курс

Схаваю ўсе парасоны.