Агенства ООН:

Міжнародны дзень роднае мовы, абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) у лістападзе 1999 году, адзначаецца штогод зь лютага 2000 году ў мэтах садзейнічаньня моўнай і культурнай разнастайнасьці ды шматмоўю.

Міжнародны дзень роднае мовы, абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) у лістападзе 1999 году, адзначаецца штогод зь лютага 2000 году ў мэтах садзейнічаньня моўнай і культурнай разнастайнасьці ды шматмоўю.

Мовы зьяўляюцца самым эфэктыўным сродкам захаваньня і разьвіцьця матэрыяльнай і духовай спадчыны. Усё, што робіцца для папулярызацыі родных моваў, спрыяе ня толькі моўнай разнастайнасьці і навучаньню, але гэтаксама і разуменьню лінгвістычных ды культурных традыцыяў ва ўсім сьвеце і ўмацаваньню салідарнасьці, заснаванай на паразуменьні, памяркоўнасьці і дыялёгу.

Захаваньне моваў, якім пагражае зьнікненьне, зьяўляецца важным складнікам ашчаднага стаўленьня да ўсёй разнастайнасьці чалавечых культураў і спадчыны. Дзякуючы мове працягваюць жыць традыцыі, яна абуджае цікавасьць да спазнаньня сьвету і спрыяе праяве павагі да нашага мінулага і да плянэты, якую мы засяляем, зьяўляецца элемэнтам, які аб'ядноўвае людзей незалежна ад месца і часу іх пражываньня.

Як і зьнікаючыя віды жывёлаў, мовы імкліва выміраюць, і, каб выжыць, маюць патрэбу ў падтрымцы і зацікаўленасьці. Калісьці налічвалася ад 7 000 да 8 000 самастойных моваў. Сёньня большасьцю з 6000 вядомых у сьвеце моваў карыстаецца вельмі невялікая колькасьць людзей. На палове сучасных моваў размаўляюць менш за 10 000 чалавек, а кожная чацьвёртая мова мае менш чым 1 000 носьбітаў. Мовазнаўцы спрабуюць не губляць часу і пасьпець задакумэнтаваць тое мноства моваў, якое яшчэ існуе.

Відавочна, што без каардынацыі намаганьняў міжнароднай супольнасьці эфэктыўная праца па захаваньні зьнікаючых моваў стане немагчымай. Якраз таму ААН, у першую чаргу праз ЮНЭСКА,  надае дадзенай праблеме значную ўвагу.

Усе крокі па спрыяньні распаўсюджваньню родных моваў служаць ня толькі садзейнічаньню моўнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі, разьвіцьцю больш рознабаковай абазнанасьці з моўнымі і культурнымі традыцыямі па ўсім сьвеце, але і ўмацоўваюць салідарнасьць, заснаваную на паразуменьні, памяркоўнасьці і дыялёгу. 

У сваім пасланьні з нагоды Міжнароднага дня Генэральная дырэктарка ЮНЭСКА Ірына Бокава зазначыла: «Мовы, па самой сваёй сутнасьці, зьяўляюцца сродкамі разуменьня іншых, праваднікамі памяркоўнасьці. Павага да ўсіх моваў зьяўляецца ключом да  мірнага суіснаваньня — безь ніякіх выключэньняў — паміж грамадзтвамі і ўсярэдзіне іх».

Поделиться новостью