Мінск, 24 студзеня 2019 г. — Больш за 400 прадстаўнікоў урада, мясцовых органаў улады, навучальных і навуковых устаноў шасці абласцей Беларусі, а таксамі прадстаўнікі агентстваў сістэмы ААН, міжнародных арганізацый і замежных амбасадаў сабраліся на першым Нацыянальным форуме па ўстойліваму развіццю ў Мінску 24 студзеня 2019 года.

sdg forum lrg

Першы Нацыянальны форум па ўстойліваму развіццю будзе прысвечаны вырашальнай ролі мясцовых уладаў у дасягненні мэтаў устойлівага развіцця (далей МУР). На ім будуць абмяркоўвацца пытанні, як дасягнуць таго, каб прынцып “не пакідаць нікога ўбаку” стаў рэальнасцю, як дасягнуць высокай якасці жыцця праз забеспячэнне лепшага ўзроўню аховы здароўя, адукацыі і роўных магчымасцяў для мужчын і жанчын, у тым ліку, на працоўным месцы, адбудзецца размова аб маніторынгу, справаздачы і ролі статыстыкі ў галіне МУР.

am

“МУР патрабуюць новай інклюзіўнай эканомікі з сістэмай каштоўнасцяў, заснаванай на экалагічным і ўстойлівым развіцці і накіраванай на знішчэнне няроўнасці і дапамогу тым, хто адстае”, — падкрэсліла у відэазвароце да удзельнікаў Нацыянальнага форуму па ўстойліваму развіццю ў Мінску спадарыня Аміна Дж. Махаммед, намеснік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дадаў, што ААН гатова дапамагчы Беларусі ў распрацоўцы новай Нацыянальнай стратэгіі развіцця да 2035 года.

undp sdg

«Беларусь прадастаўляе велізарны патэнцыял для інвестараў і бізнесу, які можа быць накіраваны на падтрымку новага парадку дня нацыянальнага развіцця праз працэс інвеставання капіталу ў сацыяльна адказныя праекты, нацэленыя як на сацыяльнае ўздзеянне, так і атрыманне прыбытку” , — падкрэсліла ў сваім звароце Мір’яна Спалжарык Эггер, памочнік Генеральнага сакратара ААН, старшыня Рэгіянальнай групы ААН па ўстойліваму развіццю і памочнік адміністратара ПРААН, дырэктар Рэгіянальнага бюро ПРААН для краін Еўропы і СНД у Нью-Ёрку, якая выконвае свой першы краінавы візіт у Беларусь пасля назначэння на пасаду ў 2018 г.

З 2000 па 2016 г. доля насельніцтва Беларусі, якая жыве ніжэй нацыянальнай рысы беднасці, знізілася з 41,9% да 5,7%. На сённяшні дзень краіна займае 26 месца ў спісе 200 краін света па паказчыках гендэрнай роўнасці, у той час як афіцыйныя дадзеныя па беспрацоўі вельмі нізкія па ўсім міжнародным стандартам.

jkw2

“У працэсы падрыхтоўкі Нацыянальнай стратэгіі развіцця да 2035 года Беларусь можа карыстацца “акселератарамі”, засяродзіўшы ўвагу на пераходзе да “зялёных” – экалагічных – прынцыпаў для інклюзіўнага і ўстойлівага росту, арыентацыі на будучыя пакаленні, лічбавай трансфармацыі і сацыяльных інавацыях, а таксама пабудове гендарна раўнапраўнага грамадства”, — сказала Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі ў сваім звароце да ўдзельнікаў Форуму.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі з абласных мясцовых арганізацый маюць магчымасць абмеркаваць ролю мясцовых уладаў у рэалізацыі МУР на нацыянальным і мясцовым узроўнях. Форум дапаможа звязаць стратэгіі мясцовага развіцця і глабальны парадак дня ўстойлівага развіцця, таму што мясцовыя ўлады іграюць вялікую ролю ў лакалізацыі МУР.

Беларусь актыўна садзейнічае дасягненню мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях дзякуючы назначэнню Прэзідэнтам краіны Нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. Для забеспячэння ўдзелу грамадскасці ў працы па дасягненні МУР была створана адкрытая партнёрская група, у якой аб'ядналіся прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый і навуковых колаў.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана парламенцкая група па МУР, у склад якой увайшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі.

У 2017 г. былі праведзены адкрытыя парламенцкія слуханні “Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення мэтаў устойлівага развіцця”, а ў 2018 г. прайшло пашыранае пасяджэнне парламенцкай групы па МУР, на якім разгледзелі вынікі выканання рэкамендацый парламенцкіх слуханняў 2017 г.

У 2018 г. работа па дасягненні МУР у Беларусі разглядалася на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, даклад быў прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з Аляксеем Чыстадарскім, супрацоўнік ПРААН па сувязях з грамадскасцю, тэлефон 3278149, Віктарам Радзівіноўскім, Дэпартамент глабальных камунiкацый, тэлефон 3273817.

 

Поделиться новостью