Агенства ООН:

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб'яўляе фотаконкурс «Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб'яўляе фотаконкурс «Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Умовы ўдзелу


Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фатаграфіі, зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі фатаграфіі.

Дасланыя на конкурс работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фотаздымкі, якія:

– Прапагандуюць расавую дыскрымінацыю, гвалт, парушэнне правоў чалавека, спажыванне наркотыкаў, тытуню ці алкагольных напояў.
– Парушаюць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі не нясе адказнасці за дасланыя аўтарамі працы, аднак ўдзельнікі конкурсу, абвінавачаныя ў плагіяце, або якія не валодаюць аўтарскімі правамі на фота, будуць дыскваліфікаваныя, а іх вынікі ўдзелу ў конкурсе – ануляваныя.

Парадак правядзення

Конкурс праводзіцца з 21 лютага па 6 сакавіка 2013 года ў два этапы.

I этап (дасылка фатаграфій) – 21 лютага — 1 сакавіка 2013 года.

а) Фота дасылаюцца на электронную пошту: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
б) 1 сакавіка ўсе дасланыя працы размяшчаюцца на старонцы Прадстаўнiцтва ААН у Фэйсбуку па адрасе http://www.facebook.com/UNBelarus, папка «Дзень роднай мовы»

II этап (інтэрнэт–галасаванне і падсумаванне вынікаў) – 1–6 сакавіка 2013 года.

а) Праводзіцца адкрытае інтэрнэт–галасаванне і адбор лепшых работ.

Пяць найлепшых фотаздымкаў конкурсу вызначаюцца па колькасці тых, хто прагаласаваў за іх на старонцы Прадстаўніцтва ААН у Фэйсбуку.

Тэхнічныя патрабаванні

Аўтары маюць права прадставіць не больш за 5 работ. Памер: не больш за М Гб, 1000 pxls па большым баку, распазнаванне 72 dpi. Фотаздымак павінен мець назву або кароткае апісанне, а таксама імя і кантакты аўтара.

Узнагароджанне пераможцаў

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, лепшыя здымкі будуць размешчаны на сайце Прадстаўніцтва ААН (www.un.by).


****************

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года дзеля садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 г., калі ў Даке, сталіцы цяперашняй Бангладэш, ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

_____
Фота: photo.bymedia.net

Поделиться новостью