Агенства ООН:

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі завяршыла падвядзенне вынікаў фотаконкурсу "Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). На конкурс было даслана 54 фатаздымка і пяць найлепшых фатаграфій былі адабраныя па колькасці тых, хто прагаласаваў за іх на старонцы Прадстаўніцтва ААН у Фэйсбуку.

Нагадаем, што дасланыя на конкурс работы павінны былі адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя. Пераможцамі конкурсу па выніках адкрытага галасавання сталі: Ігар Случак за здымак "Па–беларуску" — 304 галасоў; Уладзімір Лемеш за здымак «Беларускамоўная чытанка» ў менскім метро ў Міжнародны дзень роднай мовы — 129 галасоў; Марына Бегункова за здымак "Русалле" — 97 галасоў; Iгар Нiкалаенка за здымак «Жадаем шчасця» — 67 галасоў; Дар'я Чаркес за здымак «Помнік літары" Ў " у Полацку» — 56 галасоў.

У бліжэйшыя дні пераможцы конкурсу будуць запрошаныя ў Прадстаўніцтва ААН у Беларусі для ўзнагароджання дыпломамі і прызамі.

Падрабязней тут http://www.facebook.com/UNBelarus

Поделиться новостью