Агенства ООН:

У гэты Мiжнародны дзень абароны дзяцей далучыцеся да нас i размясцiце ў сваiх сацыяльных сетках простае, але значнае пажаданне #ДзеляКожнагаДзіцяці. Напішыце сваё пажаданне на таблічцы, зрабіце фота і размясціце яго ў сацыяльных сетках з хэштэгамi #1чэрвеня, #ДзеляКожнагаДзіцяці i #UNICEFinBelarus.

У мінулым годзе, калі мы адзначалі 70-ую гадавiну нашай працы па ўсім свеце дзеля дзяцей, ЮНІСЕФ прапанаваў усім напісаць кароткі аповед пра тое, чаго яны хацелі б «дзеля кожнага дзіцяці». Тысячы людзей адгукнуліся на гэтую прапанову, апісаўшы сваё бачанне свету, у якім усе дзеці маюць права жыць шчасліва і ў бяспецы, вучыцца і расці здаровымі.

Больш падрабязна пра мерапрыемства

Поделиться новостью