Агентства ООН:

Кожны чалавек мае абавязкi перад грамадствам, у якiм толькi i магчыма свабоднае i поўнае развiццё яго асобы.

Пры ажыццяўленнi сваiх правоў i свабод кожны чалавек павiнен спазнаць толькi такiя абмежаваннi, якiя ўстаноўлены законам выключна з мэтай забеспячэння належнага прызнання i павагi правоў i свабод iншых i задавальнення справядлiвых патрабаванняў маралi, грамадскага парадку i агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве. Ажыццяўленне гэтых правоў i свабод нi ў якiм разе не павiнна супярэчыць мэтам i прынцыпам Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый.