Кожны чалавек мае права на адукацыю. Адукацыя павiнна быць бясплатнай па меншай меры ў тым, што датычыць пачатковай i агульнай адукацыi. Пачатковая адукацыя павiнна быць абавязковай.

Тэхнiчная i прафесiйная адукацыя павiнна быць агульнадаступнай i вышэйшая адукацыя павiнна быць аднолькава даступнай для ўсiх на падставе здольнасцей кожнага. Адукацыя павiнна быць накiравана на поўнае развiццё чалавечай асобы i на павелiчэнне павагi да правоў чалавека i асноўных свабод. Адукацыя павiнна садзейнiчаць узаемаразуменню, цярпiмасцi i дружбе памiж усiмi народамi, расавымi або рэлiгiйнымi групамi, i павiнна садзейнiчаць дзейнасцi Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый па падтрыманнi мiру. Бацькi маюць права прыярытэту ў выбары вiду адукацыi для сваiх малалетнiх дзяцей.