Кожны чалавек мае права на такi жыццёвы ўзровень, уключаючы ежу, адзенне, жыллё, медыцынскi догляд i неабходнае сацыяльнае абслугоўванне, якi неабходны для падтрымання здароўя i дабрабыту яго самога i яго сям’i, i права на забеспячэнне на выпадак беспрацоўя, хваробы, iнвалiднасцi, удаўства, надыходу старасцi або iншага выпадку страты сродкаў да iснавання па незалежных ад яго акалiчнасцях.

Мацярынства i дзяцiнства даюць права на асобую апеку i дапамогу. Усе дзецi, якiя нарадзiлiся ў шлюбе або па-за шлюбам, павiнны карыстацца аднолькавай сацыяльнай абаронай.