Агентства ООН:

Кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар работы, на справядлiвыя i добрыя ўмовы працы i на ахову ад беспрацоўя.

Кожны чалавек, без якой-небудзь дыскрымiнацыi, мае права на роўную аплату за роўную працу. Кожны, хто працуе, мае права на справядлiвую i здавальняючую ўзнагароду, якая забяспечвае вартае чалавека iснаванне для яго самога i яго сям’i, i дапаўняецца, пры неабходнасцi, iншымi сродкамi сацыяльнага забеспячэння. Кожны чалавек мае права ствараць прафесiйныя саюзы i ўступаць у прафесiйныя саюзы для аховы сваiх iнтарэсаў.