Кожны чалавек мае права прымаць удзел у кiраваннi сваёй краiнай непасрэдна або пры дапамозе свабодна выбраных прадстаўнiкоў. 

Кожны чалавек мае права роўнага доступу да дзяржаўнай службы ў сваёй краiне. Воля народа павiнна быць асновай улады ўрада; гэта воля павiнна знаходзiць сабе выяўленне ў перыядычных i нефальсiфiкаваных выбарах, якiя павiнны праводзiцца пры ўсеагульным i роўным выбарчым праве, шляхам тайнага галасавання або пры дапамозе iншых раўназначных форм, што забяспечваюць свабоду галасавання.