Агентства ООН:

Мужчыны i жанчыны, якiя дасягнулi паўналецця, маюць права без усякiх абмежаванняў, незалежна ад расы, нацыянальнасцi або рэлiгii, браць шлюб i засноўваць сваю сям’ю. Яны карыстаюцца аднолькавымi правамi ў адносiнах узяцця шлюбу, у час знаходжання ў шлюбе i ў час яго скасавання. Шлюб можа быць заключаны толькi пры свабоднай i поўнай згодзе абодвух бакоў, што бяруць шлюб. Сям’я з’яўляецца натуральнай i асноўнай ячэйкай грамадства i мае права на абарону з боку грамадства i дзяржавы.