Агентства ООН:

Кожны чалавек, якi абвiнавачваецца ў злачынстве, мае права лiчыцца невiнаватым да таго часу, пакуль яго вiнаватасць не будзе ўстаноўлена законным парадкам шляхам публiчнага судовага разбору, пры якiм яму забяспечваюцца ўсе магчымасцi для абароны.

Нiхто не можа быць асуджаны за злачынства на падставе ўчынення якога-небудзь дзеяння або за бяздзеянне, якiя ў час iх учынення не з’яўлялiся злачынствам па нацыянальных законах або па мiжнародным праве. Не можа таксама накладацца пакаранне больш цяжкае, чым тое, якое магло быць ужыта ў той час, калi злачынства было зроблена.