Агентства ООН:

Кожны чалавек, для вызначэння яго правоў i абавязкаў i для ўстанаўлення абгрунтаванасцi прад’яўленага яму крымiнальнага абвiнавачання, мае права, на падставе поўнай роўнасцi, на тое, каб яго справа была разгледжана публiчна i з захаваннем усiх патрабаванняў справядлiвасцi незалежным i непрадузятым судом.

Дадзены артыкул Дэкларацыі вызначае, што любы чалавек у незалежнасці ад краіны нараджэння павінен мець такія ж магчымасці для абароны сваіх правоў, як і любы іншы чалавек у любой іншай краіне. Нягледзячы на наяўнасць такога артыкула ў розных міжнародных дакументах, усё яшчэ існуюць парушэнні ў гэтай сферы. Напрыклад, аднаполыя адносіны крыміналізуюцца ў 72 краінах свету.