Агентства ООН:

Нiхто не павiнен утрымлiвацца ў рабстве або ў паднявольным стане; рабства i гандаль рабамi забараняюцца ва ўсiх iх выглядах.

Паводле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах Беларусь абавязана забараніць рабства і прымусовую працу. Беларусь таксама імкнецца да рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Мэта ўстойлівага развіцця 8 - садзейнічанне стабільнаму, інклюзіўнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх - таксама ўключае ў сябе абавязацельства па ліквідацыі прымусовай працы, сучасных форм рабства, гандлю людзьмі і выкараненне дзіцячай працы.


ААН мае фонд, які падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у падтрымку ахвяраў рабства.

Мэтавы фонд добраахвотных узносаў ААН па сучасных формах рабства

Фонд па рабству быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ў 1991 г. (рэзалюцыя 46/122) з мэтай прадастаўлення гуманітарнай, юрыдычнай і фінансавай дапамогі ахвярам сучасных формаў рабства праз усталяваныя каналы дапамогі.

Фонд надае асаблівую ўвагу асобам, якія пацярпелі ад найбольш жорсткіх формаў парушэнняў правоў чалавека ў кантэксце рабства, а таксама ад сучасных формаў рабства, якія  ідэнтыфікуюцца найбольш, сярод якіх рабская праца, даўгавая кабала, гандаль людзьмі, прымусовая праца, дзіцячая праца і рабства, прымусовая праца і / або шлюб па прымусу.

Фонд добраахвотных узносаў ААН па сучасных формах рабства

дае невялікія праектныя гранты арганізацыям грамадзянскай супольнасці, якія аказваюць дапамогу ахвярам сучасных формаў рабства.