Агентства ООН:

Кожны чалавек павiнен валодаць усiмi правамi i ўсiмi свабодамi, што абвешчаны гэтай Дэкларацыяй, без якога б там нi было адрознення, як у адносiнах расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлiгii, палiтычных або iншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага або iншага становiшча.

Апрача таго, не павiнна рабiцца нiякага адрознення на аснове палiтычнага, прававога або мiжнароднага статуса краiны або тэрыторыi, да якой чалавек належыць, незалежна ад таго, цi з’яўляецца гэта тэрыторыя незалежнай, падапечнай, несамакiравальнай, або як-небудзь iнакш абмежаванай у сваiм суверэнiтэце.

Артыкул 2 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека дае правы і свабоды для ўсіх, замацоўваючы забарону на дыскрымінацыю. Тым не менш, сёння барацьба з дыскрымінацыяй для мільёнай людзей па ўсім свеце застаецца штодзённай барацьбой. Беларусь ратыфікавала сем асноўных дамоў ААН па правах чалавека, уключаючы Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.