Агентства ООН:

Прошло 70 лет с тех пор, как мировые лидеры четко определили те права, на которые могут рассчитывать и которые могут требовать все люди на планете просто потому, что они являются людьми. Всеобщая декларация прав человека, рожденная стремлением предотвратить очередную разрушительную войну, продолжает демонстрировать силу идей изменения мира.

Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах. Яны надзелены розумам i сумленнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва.

Кожны чалавек павiнен валодаць усiмi правамi i ўсiмi свабодамi, што абвешчаны гэтай Дэкларацыяй, без якога б там нi было адрознення, як у адносiнах расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлiгii, палiтычных або iншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага або iншага становiшча.

Кожны чалавек мае права на жыццё, на свабоду i на асабiстую недатыкальнасць.

Нiхто не павiнен утрымлiвацца ў рабстве або ў паднявольным стане; рабства i гандаль рабамi забараняюцца ва ўсiх iх выглядах.

Нi над кiм не павiнны ўчыняцца катаваннi або жорсткiя, бесчалавечныя ці якія прыніжаюць яго годнасць абыходжанне i пакаранне.

Кожны чалавек, дзе б ён нi знаходзiўся, мае права на прызнанне яго правасуб’ектнасцi.

Усе людзi роўныя перад законам i маюць права, без усякага адрознення, на роўную абарону закону. Усе людзi маюць права на роўную ахову ад якой бы там нi было дыскрымiнацыi, што парушае гэту Дэкларацыю, i ад якога б там нi было падбухторвання да такой дыскрымiнацыi.