У 2000 годзе на Саміце тысячагоддзя Рэспубліка Беларусь абвесьціла пра сваю адданасьць ідэі дасягненьня Мэтаў у галіне разьвіцьця на самым высокім узроўні. Праграма разьвіцьця ААН, з свайго боку, аказвае ўсялякае садзейнічаньне намаганьням Беларусі ў гэтым напрамку.
Задачы і паказьнікі МРДТ, адаптаваныя да ўзроўню разьвіцьця і спэцыфічных умоваў Рэспублікі Беларусь, знайшлі сваё адлюстраваньне ў Праграме сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2001-2005 гады, у Дзяржаўнай праграме адраджэньня і разьвіцьця вёскі на 2005-2010 гады, у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на пэрыяд да 2020 году, падрыхтаванай пры падтрымцы ПРААН і прынятай у 2004 годзе, а таксама ў іншых нацыянальных праграмах і канцэпцыях.
В У 2005 годзе пры падтрымцы Краінавай групы ААН была падрыхтаваная і апублікаваная першая нацыянальная справаздача "Дасягненьне Мэтаў у галіне разьвіцьця, сфармуляваных у Дэклярацыі тысячагоддзя", у якой вызначаныя мэты і задачы, што адпавядаюць узроўню разьвіцьця Беларусі.
Згодна з Справаздачай, Беларусь ужо дасягнула значных посьпехаў у выкананьні многіх МРДТ дзякуючы сацыяльна-арыентаванай палітыцы, што прадугледжвае значныя бюджэтныя асыгнаваньні на сацыяльную абарону, адукацыю і ахову здароўя. "Разам з тым дзеля стварэньня паўнавартаснай сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі дзяржаве яшчэ многае давядзецца зрабіць – сфармаваць эфэктыўныя рынкавыя інстытуты, што рэгулююць сацыяльна-эканамічныя стасункі і забясьпечваюць імклівы эканамічны рост, – адзначаюць аўтары на старонках Нацыянальнай справаздачы "Дасягненьне Мэтаў у галіне разьвіцьця, сфармуляваных у Дэклярацыі тысячагоддзя". – Трэба яшчэ прыняць шэраг рашэньняў, накіраваных на паляпшэньне інвэстыцыйнага клімату, стварэньне спрыяльных умоваў дзеля прыцягненьня замежных інвэстыцыяў і разьвіцьця прадпрымальніцтва".
Галоўным вынікам рэалізацыі Справаздачы павінна стаць падвышэньне ўзроўня жыцьця беларусаў, паляпшэньне дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне, значнае падвышэньне ўзроўню сацыяльнай абароненасьці найбольш уразьлівых слаёў і групаў насельніцтва.
У галіне скарачэньня беднасьці Сусьветны банк ва ўзаемадзеяньні з ПРААН падрыхтаваў
Справаздачу аб ацэнцы беднасьці ў Беларусі і прадставіў адпаведныя рэкамэндацыі. ПРААН і ЮНІСЭФ арганізавалі дэбаты па вызначэньні шляхоў інтэграцыі краінавых задачаў і паказьнікаў у сыстэму нацыянальнага плянаваньня, у тым ліку нацыянальную стратэгію па скарачэньні беднасьці. Дзеля гэтай мэты была праведзеная субрэгіянальная канфэрэнцыя “Дасягненьне МРДТ-1: падыходы і стратэгіі”. У сваю чаргу, узгодненыя намаганьні, што прыкладаюцца ў рамках праекту ПРААН “Актывізацыя прадпрымальніцкай дзейнасьці праз разьвіцьцё партнэрства дзяржавы і прыватнага сэктару ў Рэспубліцы Беларусь” мелі спрыяць скарачэньню беднасьці праз умацаваньне прыватнага сэктару.
Тэматычная група ААН па ВІЧ/СНІДу, у рабоце якой ПРААН бярэ актыўны ўдзел, аказала садзейнічаньне ўраду Беларусі ў распрацоўцы Стратэгічнага пляну дзеяньняў па барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІДу на 2004-2008 гады — па выніках комплекснага аналізу сытуацыі і з прыцягненьнем усіх зацікаўленых бакоў. Тэматычная група таксама дапамагла ў падрыхтоўцы Нацыянальнага пляну па маніторынгу і ацэнцы дый аказала садзейнічаньне ў заключэньні пагадненьня аб вылучэньні гранта з Глябальным фондам па барацьбе з ВІЧ/СНІДам, сухотамі і малярыяй. ПРААН была прызначаная асноўным атрымальнікам гэтага гранту і ў сьнежні 2004 году ў Рэспубліцы распачалася рэалізацыя праекту тэхнічнай дапамогі ПРААН «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».
У жніўні 2005 году намаганьням па забесьпячэньні экалягічнай устойлівасьці быў нададзены новы штуршок у выніку прынятага Рэспублікай Беларусь рашэньня аб далучэньні да Кіёцкага пратаколу. Гэта сталася магчымым не ў апошнюю чаргу дзякуючы праекту ПРААН
“Вывучэньне магчымасьці далучэньня Беларусі да Кіёцкага пратаколу”, а таксама гранту Сусьветнага банка на рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на скарачэньне выкідаў цяплічных газаў у 2002-2003 гадох, і распрацоўцы адпаведнай нарматыўна-праўнай базы пры падтрымцы ПРААН. Праект ПРААН/ГЭФ па выкарыстаньні энэргіі біямасы стаўся яшчэ адным сродкам забесьпячэньня скарачэньня аб'ёмаў выкідаў цяплічных газаў у Беларусі.
Высілкі па выкананьні Мэтаў разьвіцьця тысячагоддзя ў галіне аховы здароўя і скарачэньня беднасьці на рэгіянальным узроўні збольшага засяроджаныя ў рамках Праграмы CORE , якая зьяўляецца парасонавай праграмай па рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Падвышэньню ўзроўня інфармаванасьці грамадзянаў краіны аб МРДТ спрыялі даклады ААН, адпаведная работа адукацыйных установаў і бібліятэкаў, публікацыі і рэпартажы ў сродках масавай інфармацыі, а таксама распаўсюджваньне плякатаў і інфармацыйных матэрыялаў.