![]() |
|
Згаданыя ў Дэклярацыі тысячагоддзя мэты можна дасягнуць да 2015 году, але толькі пры ўмове, што ўсе, хто мае дачыненьне да гэтай дзейнасьці, ужо цяпер адмовяцца ад руціннага падыходу, рэзка прысьпешаць тэмпы і павялічаць маштабы сваёй працы».
Мэты у галіне разьвіцьця, сфармуляваныя ў Дэклярацыі тысячагоддзя (МРДТ), уяўляюць сабой восем мэтаў, якія павінны быць дасягнутыя да 2015 году і якія маюць адказаць на асноўныя глябальныя выклікі ў галіне разьвіцьця. МРДТ сфармуляваныя на падставе дзеяньняў і задачаў,акрэсьленых у Дэклярацыі тысячагоддзя, прынятай 189 дзяржавамі і падпісанай 147 кіраўнікамі дзяржаваў ды ўрадаў на Саміце тысячагоддзя ў верасьні 2000 году. Дэклярацыя сталася асноватворным дакумэнтам новага тысячагоддзя, што адлюстраваў праблемы, якія выклікаюць занепакоенасьць сусьветных лідэраў. Выкараненьне беднасьці, заахвочваньне роўнасьці мужчынаў і жанчын, паляпшэньне аховы мацярынства і здароўя дзяцей, барацьба з ВІЧ/СНІДам і забесьпячэньне экалягічнай устойлівасьці датычацца людзей ва ўсіх частках сьвету і вымагаюць пастаяннае ўвагі нават у тых краінах, якія не належаць да групы найбяднейшых. МРДТ — гэта ўзгоднены пакет задачаў, якія павінны быць дасягнутыя да 2015 году, пры ўмове, што ўсе зацікаўленыя бакі будуць працаваць разам і прыкладаць неабходныя дзеля таго высілкі. Краіны зь нізкім узроўнем даходаў абавязваюцца падвысіць якасьць кіраваньня і накіраваць інвэстыцыі на разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу за кошт ўдасканальваньня сыстэмаў аховы здароўя і адукацыі. Краіны з высокім узроўнем доходаў абавязваюцца аказваць ім у гэтым падтрымку шляхам наданьня дапамогі, палягчэньня цяжару запазычанасьці і стварэньня больш справядлівых умоваў гандлю. МРДТ павінны быць дапасаваныя да ўзроўню
разьвіцьця і спэціфічных умоваў кожнай асобнай краіны, асабліва на ўзроўні
задачаў і паказьнікаў. МРДТ:
Мэты ў галіне разьвіцьця, сфармуляваныя ў Дэклярацыі тысячагоддзя:
Якую дапамогу аказвае ПРААН? ПРААН, якая зьяўляецца глябальной сеткай ААН у галіне разьвіцьця, аб'ядноўвае і каардынуе намаганьні па дасягненьні МРДТ. Генэральны сакратар ААН зьвярнуўся да Адміністратара ПРААН, які старшынюе ў Групе ААН па пытаньнях разьвіцьця, з просьбай узяць на сябе паўнамоцтвы па каардынацыі дзеяньняў па дасягненьні МРДТ і вызначыць іх у якасьці неаддзельнай часткі дзейнасьці ААН ва ўсіх рэгіёнах сьвету. ПРААН узаемадзейнічае з шырокім колам партнэраў, дапамагаючы ствараць кааліцыі ў падтрымку намаганьняў па дасягненьні Мэтаў на глябальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Асноўным напрамкам працы ПРААН стала каардынацыя намаганьняў, задачай якіх зьяўляецца:
Падрабязьней пра ПРААН і МРДТ (па-ангельску)...
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi 220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76 факс +375 (17) 226 03 40; e-mail Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае" | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||