ПРААН home


  Мiсiя ПРААН
  ПРААН у Беларусi
  Праекты


Пошук па сайту
 





chernobyl.info

RBEC website

 
 Навiны ПРААН у Беларусi 
На прэзентацыі дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе падсумаваныя першыя вынікі яе працы

04 красавiка 2012: Сёння ў Офісе Прадстаўніцтва ААН/ПРААН адбылася прэзентацыя дапаможніка па Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ/СНІДзе ў Рэспубліцы Беларусь. Выданне ўтрымлівае асноўныя ідэі і палажэнні праграмнага дакумента Інфармацыйнай стратэгіі і створанае як дапаможнік у інфармацыйнай працы ў сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.   Падрабязней......
На Міжнародны дзень птушак школьнікі падарылі пярнатым сябрам хаткі

03 красавiка 2012: 2 красавіка ў горадзе Мёры (Віцебская вобласць) адбылася экалагічная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню птушак (1 красавіка). У рамках праекту ЕЗ/ПРААН «Экапартнёрства» вучні мясцовай школы разам з чыноўнікамі ды прадстаўнікамі дыпкорпуса збіралі і развешвалі хаткі для птушак і кажаноў.   Падрабязней......
У Барысаве адкрыўся кабінет замяшчальнай тэрапіі

01 сакавiка 2012: Чарговы, 13-ы па ліку, кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі адкрыўся сёння ў Беларусі, у горадзе Барысаве. Сетка кабінетаў замяшчальнай тэрапіі працуе ў рамках выконваных ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя грантаў Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй. Наркадыспансеры, на базе якіх прымяняецца замяшчальная тэрапія, былі адрамантаваныя і забяспечаныя медыцынскім і лабараторным абсталяваннем, сігналізацыяй.   Падрабязней......
Першы абласны Орхускі цэнтр адчыніцца ў Гродне

24 студзеня 2012: Абласны Орхускі цэнтр ствараецца ў горадзе Гродна ў рамках сумеснага праекту Еўрапейскага Звяза і Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю ўсеахопнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь» («Экапартнёрства»). Цэнтр спросціць насельніцтву доступ да экалагічнай інфармацыі, будзе даваць прававыя кансультацыі, інфармаваць грамадзян аб палажэннях Орхускай канвенцыі, а таксама далучаць грамадскасць, студэнцкія супольнасці да працэса прыняцця экалагічна значных рашэнняў на рэгіянальным узроўні.   Падрабязней......

Падпiска / Архiý

 Навiны ПРААН у свеце 
Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца

30 лiстапада 2010: Да 2050 года колькасьць міжнародных мігрантаў амаль падвоіцца і дасягне 405 мільёнаў чалавек. Пра гэта ідзецца ў новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Яго аўтары лічаць, што тэндэнцыя росту міграцыйных плыняў збольшага будзе зьвязаная з наступствамі зьмененьня клімату на плянэце і ростам дэфіцыта працоўнай сілы ў разьвітых краінах.   Падрабязней......
Ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу бедным краінам пагражае рост сьмяротнасьці і колькасьці дзяцей, што вымушана кідаюць школу

06 красавiка 2009: Нью–Ёрк, 31 сакавіка 2009 году — Цяперашні глябальны эканамічны крызыс, які пачаўся з сур'ёзнай напружанасьці ў фінансавай і банкаўскай сыстэме ў разьвітых краінах сьвету, пагражае прывесьці да катастрофы ў разьвіцьці чалавечага патэнцыялу ў самых бедных краінах сьвету. У той час як кіраўнікі найбагацейшых краінаў зьязджаюцца на саміт «Вялікай дваццаткі», Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) заяўляе, што самыя ўразьлівыя для крызысу пласты насельніцтва не знаходзяцца ў цэнтры ўсеагульнай увагі і іх надзвычай цяжкое становішча павінна быць разгледжанае на перамовах.   Падрабязней......
Пасьпяховыя гандлёвыя перамовы змогуць надаць новы імпульс глябальнай эканоміцы і стварыць новыя крыніцы сродкаў да існаваньня, лічыць кіраўнік ПРААН

21 жнiўня 2008: Пасьпяховы вынік глябальных гандлёвых перамоваў мае жыцьцёва важнае значэньне для ўмацаваньня сусьветнай эканомікі і паляпшэньня ўмоваў жыцьця мільёнаў бедных і ўразьлівых жыхароў плянэты, заявіў сёньня кіраўнік Праграмы разьвіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН), камэнтуючы нядаўні правал Дохскага раўнда перамоваў па гандлёвай лібэралізацыі.   Падрабязней......
Падпiска / Архiý
 
Праграма развіцця ААН (ПРААН) з'яўляецца глабальнай сеткай ААН у галiне развiцця, якая выступае за перамены ў грамадскiм жыццi i пашырае пабудаваць лепшае жыццё.

Далей

 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail

Last update: 04.04.2012