Агенства ААН:

Васьмідзённае падарожжа цягніка «Экспрэс ААН-70 у Беларусі для ўстойлівага развіцця» стала сапраўды ўнікальнай падзеяй. Яшчэ доўга гэты «тур» па сямі беларускіх гарадах будуць успамінаць як самае незвычайнае падарожжа на шляху да ўстойлівага развіцця. 10 блакітных вагонаў на чале з імклівым лакаматывам неслі праз Беларусь пасланне, якое знайшло водгук ва ўсіх кутках нашай планеты. «Экспрэс ААН-70» быў рэалізаваны дзякуючы партнёрству ААН з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праект прысвечаны 70-й гадавіне стварэння ААН, а таксама прасоўванню 17 Мэт устойлівага развіцця, якія былі прыняты Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года.