10 сьнежня адзначаецца Дзень правоў чалавека 09 снежня 2009 Пасланне Генеральнага сакратара ААН Пан Гi Муна
Ніводная краіна ня вольная ад дыскрымінацыі. Мы назіраем яе паўсюдна ў шматлікіх формах: старыя і новыя, прыхаваныя і відавочныя, публічныя і прыватныя. Яна можа прымаць форму інстытуцыйнага расізму, этнічных канфліктаў, праяваў нецярпімасьці і непрыманьня або афіцыйнай нацыянальнай вэрсіі гісторыі, якая адпрэчвае самабытнасьць іншых.
Пасланьне Генэральнага сакратара ААН з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй 08 снежня 2009
Тэма Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй сёлета — «Нельга каб карупцыя падарвала разьвіцьцё» — павінна прыцягнуць увагу да адной з самых сур'ёзных перашкодаў на шляху ажыцьцяўленьня глябальных намаганьняў па дасягненьні мэтаў у галіне разьвіцьця, сфармуляваных у Дэклярацыі тысячагодзьдзя.
ЮНЭСКА і Google падпісалі дамову аб віртуальных экскурсіях да помнікаў культурнай і прыроднай спадчыны 04 снежня 2009
Цяпер, седзячы за кампутарам, праз Інтэрнэт можна будзе наведаць Вэрсальскі палац у Парыжы або каменныя спаруды Стоўнхэнджу у Вялікабрытаніі. Сёньня кампанія Google і ЮНЭСКА ўклалі дамову аб стварэньні віртуальнай базы аб'ектаў, уключаных у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. На сёньня ў гэтым сьпісе налічваецца 890 культурных, прыродных помнікаў і помнікаў зьмяшанага тыпу.
Сусьветны банк рэкамэндуе краінам Эўропы і Цэнтральнай Азіі тэрмінова правесьці рэструктурызацыю запазычанасьці банкаў і насельніцтва 05 лiстапада 2009
Новы шлях эканамічнага разьвіцьця краінаў Эўропы і Цэнтральнай Азіі — пераход ад цэнтралізаванай формы кіраваньня да рынкавай эканомікі — у нейкай ступені абумовіў іх уразьлівасьць ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу. Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе Сусьветнага банка. У ім краінам рэгіёна рэкамэндуецца стварыць умовы для правядзеньня рэструктурызацыі запазычанасьці банкаў і насельніцтва, але не за кошт дзяржаўных сродкаў.
Эканамічны крызыс абясцэньвае рэальны заробак ужо другі год запар, заяўляе МАП 03 лiстапада 2009
ЖЭНЭВА (Навіны МАП) – У 2008 годзе ў выніку эканамічнага крызысу рост рэальнага заробку ў сьвеце рэзка зьнізіўся і, як чакаецца, нягледзячы на прыкметы магчымага эканамічнага аздараўленьня, гэтае падзеньне працягнецца, заявіла сёньня Міжнародная арганізацыя працы (МАП).
Сяргей Мартынаў заклікаў пашырыць склад «Групы 20» праз уключэньне рэгіянальных арганізацыяў 28 верасня 2009
Выступаючы ў агульнапалітычнай дыскусіі на 64–й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью–Ёрку, міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў заклікаў пашырыць склад «Групы 20» праз уключэньне рэгіянальных арганізацыяў дый прапанаваў абвесьціць 11 верасьня Днём барацьбы з тэрарызмам. Сяргей Мартынаў зазначыў, што сьвет пачынае думаць у адзінай сыстэме каардынатаў, восямі якой выступаюць бясьпека, партнэрства і разьвіцьцё, а асноўныя сусьветныя палітыкі пачынаюць прамаўляць на мове здаровага глузду.
Сусьветны дзень мора 28 верасня 2009
Сусьветны дзень мора — адзін зь міжнародных дзён у сыстэме Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Гэты дзень адзначаецца з 1978 году па рашэньні Асамблеі Міжурадавай марской кансультацыйнай арганізацыі ў адзін зь дзён апошняга тыдня верасьня (28 верасьня ў 2009 годзе). Сусьветны дзень мора прысьвечаны праблемом экалягічнай бясьпекі марскіх перавозак, захаваньню біярэсурсаў.
Заява Генэральнага сакратара ААН з нагоды Міжнароднага дня аховы азонавага слоя 16 верасня 2009
Устойлівае разьвіцьцё ў значнай ступені залежыць ад рэалізацыі ўзгодненых экалягічных мэтаў, задачаў і мэтавых паказьнікаў. Сярод шматлікіх шматбаковых дамоваў аб ахове навакольнага асяродзьдзя, укладзеных дзяржавамі за мінулыя сорак гадоў, асабліва вылучаецца Венская канвэнцыя аб ахове азонавага слоя, і ў прыватнасьці Манрэальскі пратакол да яе.
8 верасьня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень пісьменнасьці 02 верасня 2009
Сёлета Міжнародны дзень пісьменнасьці будзе адзначацца ў 43–і раз. Гэтае сьвята было абвешчанае Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА) у 1966 годзе. Традыцыя штогод адзначаць гэты дзень бярэ свой пачатак з адпаведнае рэкамэндацыі Сусьветнай канфэрэнцыі міністраў адукацыі па ліквідацыі непісьменнасьці, што адбылася ў Тэгеране ў верасьні 1965 году.
Выйшаў у сьвет «Агляд сусьветнага эканамічнага і сацыяльнага становішча – 2009» 01 верасня 2009
У дакладзе ААН гаворыцца, што для вырашэньня праблемы зьмяненьня клімату неабходныя інвэстыцыі ў тэхналёгіі зь нізкім узроўнем выкідаў і рэалізацыя высокаэфэктыўных стратэгіяў эканамічнага разьвіцьця ў разьвіваных краінах.
Міжнародны дзень карэнных народаў сьвету адзначаецца 9 жніўня 09 жнiўня 2009
Карэнныя народы сьвету — 370 мільёнаў чалавек у 70 краінах зямное кулі — зьяўляюцца захавальнікамі шэрагу найбагацейшых з пункту гледжаньня біялягічнай разнастайнасьці мясьцінаў на плянэце. Мовы, на якіх яны размаўляюць, складаюць большасьць моваў сьвету, а іх традыцыйныя веды і культурная разнастайнасьць, носьбітамі якіх яны зьяўляюцца, а таксама іх экалягічна ўстойлівы лад жыцьця зьяўляюцца неацэннай часткай сусьветнай спадчыны.
Штогадовы агляд ЭЭК/ФАО рынка лясных тавараў, 2008-2009 05 жнiўня 2009
Паводле Штогадовага агляду ЭЭК ААН/ФАО рынка лясных тавараў 2008–2009, цяперашні эканамічны крызыс адчувальна б'е па сэктары лясных тавараў на тэрыторыі ЭЭК ААН.
11 ліпеня – Сусьветны дзень народанасельніцтва 11 лiпеня 2009 Нью–Ёрк, 9 ліпеня 2009 году – Інвэстыцыі ў інтарэсах жанчын і дзяўчынак ва ўмовах сусьветнага фінансавага крызысу дапамогуць стварыць плятформу для аднаўленьня эканомікі і скарачэньня няроўнасьці і беднасьці, перакананая спн. Сарая Ахмэд Обэйд, Дырэктар–выканаўца Фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). “У цяжкія часы гэта – самыя разумныя інвестыцыі,” адзначыла спн. Обэйд у сваёй заяве з нагоды Сусьветнага дня народанасельніцтва, які сёлета адзначаецца ў суботу, 11 ліпеня.
Сусьветны банк падпісаў зь Беларусяй дамову аб выдачы пазыкі 09 лiпеня 2009
Сусьветны банк падпісаў зь Беларусяй дамову аб выдачы пазыкі ў памеры 125 мільёнаў даляраў ЗША на фінансаваньне новага праекту «Падвышэньне энэргаэфэктыўнасьці». Яго асноўнай задачай зьяўляецца пераўтварэньне ў ЦЭЦ дзейных ацяпляльных кацельняў, разьмешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі.
Сусьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем і засухай 17 чэрвеня 2009
Адной траціне паверхні Зямлі пагражае апустыньваньне і дэградацыя земляў, што стварае рэальную пагрозу для сродкаў да існаваньня, дабрабыту і разьвіцьця амаль аднаго мільярда чалавек. З-за працяглых пэрыядаў засухі, голаду і ўсё большае галечы многім зь іх застаецца толькі адно — пакінуць месцы свайго сталага пражываньня. Колькасьць такіх экалягічных мігрантаў на сёньняшні дзень складае, паводле ацэнак, ужо 24 мільёны чалавек. Да 2050 году іх колькасьць можа павялічыцца да 200 мільёнаў.
У 2009 годзе ўзровень беспрацоўя ў краінах СНД вырасьце на 35% 29 траўня 2009
Сытуацыя на рынку працы працягвае імкліва пагаршацца. Яшчэ ў сакавіку Міжнародная арганізацыя працы (МАП) паведамляла, што фінансавы крызыс і эканамічныя ўзрушэньні прывядуць да таго, што ў 2009 годзе колькасьць беспрацоўных можа павялічыцца на 24–54 мільёны чалавек у параўнаньні з 2007 годам. Сёньня гэтыя прагнозы перагледжаныя. МАП непакоіцца, што ў 2009 годзе крызыс пакіне без працы ад 39 да 59 мільёнаў чалавек.
ААН прагназуе далейшае падзеньне сусьветнай эканомікі 28 траўня 2009
Сусьветная эканоміка перажывае самы маштабны крызыс з часоў Вялікае дэпрэсіі. Яна патрапіла ў цьвёрдыя ціскі фінансава–крэдытных узрушэньняў. Гэта сьцьвярджаюць аўтары новага дакладу ААН «Сусьветнае эканамічнае становішча і далягляды на 2009 год». У ім прагназуецца, што ў 2009 годзе тэмпы разьвіцьця сусьветнай эканомікі зьнізяцца на 2,6%.
Ва ўмовах глябальнага эканамічнага крызысу бедным краінам пагражае рост сьмяротнасьці і колькасьці дзяцей, што вымушана кідаюць школу 06 красавiка 2009 | ПРААН Нью–Ёрк, 31 сакавіка 2009 году — Цяперашні глябальны эканамічны крызыс, які пачаўся з сур'ёзнай напружанасьці ў фінансавай і банкаўскай сыстэме ў разьвітых краінах сьвету, пагражае прывесьці да катастрофы ў разьвіцьці чалавечага патэнцыялу ў самых бедных краінах сьвету. У той час як кіраўнікі найбагацейшых краінаў зьязджаюцца на саміт «Вялікай дваццаткі», Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) заяўляе, што самыя ўразьлівыя для крызысу пласты насельніцтва не знаходзяцца ў цэнтры ўсеагульнай увагі і іх надзвычай цяжкое становішча павінна быць разгледжанае на перамовах.
У сьвеце існуе 199 моваў, на кожнай зь якіх размаўляюць менш чым дзесяць чалавек 19 лютага 2009
Сёньня ў штаб–кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы была прадстаўленая электронная вэрсія атлясу моваў, якія знаходзяцца на мяжы зьнікненьня. У ім утрымліваюцца апошнія дадзеныя аб больш чым 2 500 мовах. Яго карыстальнікі заўсёды змогуць іх дапоўніць, выправіць або абнавіць.
Пасланьне Генэральнага дырэктара Міжнароднага бюро працы Хуана Самавіі з нагоды Сусьветнага дня сацыяльнай справядлівасьці 19 лютага 2009
Сёньня мы ўпершыню адзначаем Сусьветны дзень сацыяльнай справядлівасьці, абвешчаны Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў у лістападзе 2007 году. Генэральная Асамблея заклікала дзяржавы – чальцы ААН і ўсіх, хто імкнецца прасоўваць сацыяльную справядлівасьць, дзейнічаць у адпаведнасьці з мэтамі і задачамі Сусьветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў інтарэсох сацыяльнага разьвіцьця.
Да 2050 году колькасьць пажылых людзей на Зямлі перавысіць колькасьць дзяцей у веку да 15 гадоў 12 лютага 2009
У бліжэйшыя некалькі дзесяцігодзьдзяў насельніцтва сьвету яшчэ больш пастарэе. Павялічыцца колькасьць гарадзкіх жыхароў. Да 2050 году колькасьць людзей у веку 60 гадоў і старэй амаль патроіцца і дасягне двух мільярдаў чалавек. Да 2050 году 70 адсоткаў насельніцтва будуць пражываць у гарадох.
Кліматычныя пытаньні абмяркоўваюцца на Сусьветным эканамічным саміце ў Давосе 30 студзеня 2009
У мінулы чацьвер Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун зьвярнуўся да сусьветных палітычных лідэраў і лідэраў бізнэса, якія бяруць удзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, з заклікам скарыстацца цяперашнім эканамічным крызысам для пачатку правядзеньня «Новай экалягічнай палітыкі», якая створыць новыя працоўныя месцы і зробіць свой унёсак у барацьбу з кліматычнымі зьмяненьнямі шляхам інвэставаньня ў разьвіцьцё крыніц аднаўлянай энэргіі і тэхналягічнае разьвіцьцё.
ААН папярэджвае, што толькі рашучыя захады дазволяць перадухіліць дэфіцыт харчаваньня ў сьвеце 26 студзеня 2009 Удзельнікі Мадрыдзкай сустрэчы абмяркоўваюць глябальныя праблемы ў галіне харчаваньня, сілкаваньня і сельскай гаспадаркі На сёньняшнім адкрыцьці Мадрыдзкай сустрэчы «Харчовая бясьпека для ўсіх» кіраўнікі асноўных міжнародных агенцтваў прынялі на сябе абавязаньні па ўзмацненьні захадаў па барацьбе з голадам і недаяданьнем.
Пачаўся 2009 год — Міжнародны год прыродных валокнаў 26 студзеня 2009
Сёньня Харчовая і сельскагаспадарчая Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ФАО) афіцыйна абвясьціла аб пачатку Міжнароднага года прыродных валокнаў — 2009, закліканага зьвярнуць увагу сьвету на важную ролю бавоўны, ільна, сізаля і канопляў (пянькі), а таксама воўны, воўны альпакі, вярблюджай воўны і воўны ангорскага труса, ды, вядома ж, кашміру.
ЭЭК ААН і ФАО стварылі новую інтэрактыўную базу дадзеных па паказьніках у галіне ўстойлівага вядзеньня лясной гаспадаркі ў Эўропе 19 студзеня 2009
Праграма у галіне драўніны і лясной гаспадаркі Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЭЭК ААН) і Харчовая і сельскагаспадарчая Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ФАО) абвесьцілі сёньня аб запуску новага вэб–рэсурсу, распрацаванага намаганьнямі міжнароднай супольнасьці ў мэтах забесьпячэньня доступу дасьледнікаў, палітыкаў, адмыслоўцаў–практыкаў і шырокай грамадзкасьці да дадзеных па лясных рэсурсох Эўропы.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Last update: 09.12.2009 Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"