ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны


  у Беларусi
  у свеце
   Архiў 2010
   Архiў 2009
   Архiў 2008
   Архiў 2007
   Архiў 2006
   Архiў 2005
   Архiў 2004
   Архiў 2003
  Падпiска

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




2010 - Міжнародны год біяразнастайнасьці







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


 
 Навiны ААН у cвеце 
ААН падпісала пагадненьне з кампаніяй DHL аб партнэрстве ў галіне кіраваньня ліквідацыяй наступстваў катастрофаў
19 снежня 2005 | ПРААН
Праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) і Ўпраўленьне ААН па каардынацыі гуманітарнай дзейнасьці (УКГД ААН) падпісалі пагадненьне аб буйнамаштабным партнэрстве зь вядучай міжнароднай кампаніяй у галіне экспрэс-дастаўкі і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня DHL.
Заснаваная новая прэмія сусьветнае супольнасьці за барацьбу супраць СНІДу
06 снежня 2005
У Сусьветны дзень барацьбы з СНІДам (1 сьнежня) было абвешчана аб заснаваньні новай міжнароднай прэміі за грамадзкую дзейнасьць у барацьбе супраць СНІДу дзеля ўзнагароджаньня лідэраў мясцовых супольнасьцяў за заслугі ў супрацьстаяньні эпідэміі. Упершыню прэзэнтацыя прэміі “Чырвоная стужка” за заслугі ў грамадзкім лідэрсьцьве і барацьбе супраць СНІДу адбудзецца ў часе шаснаццатай Міжнароднай канфэрэнцыі па ВІЧ/СНІДу «СНІД-2006», якая пройдзе з 13 да 18 жніўня 2006 году ў Таронта (Канада).
Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла новы падыход да вырашэньня чарнобыльскіх праблемаў
15 лiстапада 2005 | ПРААН
15 лістапада 2005 году Генэральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, што заклікае сусьветную супольнасьць падвоіць намаганьні па зьмякчэньні наступстваў аварыі, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. У рэзалюцыі гэтаксама ўлічаныя рэкамэндацыі дакладу Генэральнага сакратара ААН датычна захадаў па садзеяньні рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай аварыі.
ПРААН дапамагае пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі адчуць упэўненасьць у будучыні
09 лiстапада 2005
ПРААН аб’ядноўвае намаганьні нацыянальных урадаў, міжнародных экспэртаў і бізнэс-супольнасьці, каб дапамагчы жыхарам раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі, пераадолець культуру залежнасьці, якая працягвае замаруджваць працэс разьвіцьця гэтых рэгіёнаў, дарма, што ад моманту найстрашнейшай у сьвеце ядравай катастрофы мінула вось ужо амаль два дзесяцігоддзі.
Сусьветная «Супольнасьць дэмакратыяў» вітае стварэньне новага Фонду дэмакратыі ААН
20 верасня 2005 | ПРААН
Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы “Супольнасьці дэмакратыяў” – заснаванай пяць гадоў таму асацыяцыі краінаў, мэтай якой зьяўляецца разьвіцьцё дэмакратыі ў міжнародным маштабе, Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс і Адміністратар ПРААН Кемаль Дэрвіш прывіталі захады, зробленыя Сусьветным самітам ААН 2005 году па ўмацаваньні дэмакратычных інстытуцыяў, уключаючы заснаваньне новага Фонду дэмакратыі ААН.
Роля энергетыкі і экалогіі ў працэсе развіцця
25 жнiўня 2005 | ПРААН
24 жніўня 2005 году Адміністратар Праграмы развіцця ААН Кемаль Дэрвіш абнародаваў падрыхтаваны ПРААН даклад пад назвай “Устойлівая розніца: роля энергетыкі і экалогіі ў працэсе дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя”. На старонках Дакладу выкладзеныя довады, што сведчаць пра несумнеўную неабходнасць уліку ролі і выдаткаў, звязаных з энергетычным і экалагічным чыннікамі, у рамках нацыянальных стратэгіяў дасягнення МРТ.
СААЗ занепакоеная магчымасцю мутацыі курынага грыпу ў смяротна небяспечную хваробу, што перадаецца ад чалавека да чалавека
19 жнiўня 2005
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) занепакоеная далейшым пашырэннем курынага грыпу. Гэты небяспечны вірус вядомы спецыялістам як H5N1. Эксперты СААЗ устрывожаныя магчымасцю яго мутацыі ў смяротную хваробу, што перадаецца ад чалавека да чалавека. Яны настойліва раяць ўважліва сачыць за станам здароўя людзей у раёнах захворвання курэй і прымаць папераджальныя захады.
Колішні міністр эканомікі Турэччыны пераймае стырно кіравання Праграмай развіцця ААН
16 жнiўня 2005 | ПРААН
На мінулым тыдні Кемаль Дэрвіш, колішні турэцкі міністр эканомікі, які ў мінулым з'яўляўся таксама высокапастаўленым чыноўнікам Сусветнага банку і чальцом Еўрапейскага канвенту, распачаў выкананне абавязкаў Адміністратара Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН) – глабальнай сеткі ААН у галіне развіцця.
Партнёрства дзеля скарачэння беднасці: Ініцыятыва па развіцці ўстойлівага бізнесу
01 жнiўня 2005
Буйнамаштабнага скарачэння беднасці магчыма дасягнуць толькі шляхам паляпшэння становішча спраў у галіне даступнасці неабходных тавараў і паслуг, а таксама стварэння магчымасцяў дзеля працаўладкавання для найбольш бедных слаёў насельніцтва свету.
Высновы чарговага “Еўрапейскага эканамічнага агляду”: пастаянная эканамічная кволасць зоны еўра дый магутны ўздым эканомікі ў краінах Усходняе Еўропы ды СНД
25 лiпеня 2005
У новым нумары эканамічнага агляду, падрыхтаванага адмыслоўцамі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН), прадстаўленая ацэнка актуальнай макраэканамічнай сітуацыі і разгледжаныя кароткатэрміновыя перспектывы рэгіянальнага эканамічнага развіцця на летні перыяд 2005 году. У рамках згаданае публікацыі былі перагледжаныя і ўдакладненыя ацэнкі, змешчаныя ў першым нумары “Еўрапейскага эканамічнага агляду” за 2005 год, падрыхтаванага да друку ў студзені гэтага году.
10 гісторыяў, пра якія свет павінен ведаць больш – 2005
07 лiпеня 2005
У мэтах далейшага прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнейшых міжнародных працэсаў і падзеяў, якія недастаткова шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, Дэпартамент грамадскай інфармаціі (ДГІ) Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 2004 году ажыццяўляе праект «10 гісторыяў, пра якія свет павінен ведаць больш».
Новы даклад ААН: устойлівы рост эканомікі развіваных рэгіёнаў свету адчыняе новыя магчымасці дзеля дасягнення мэтаў у галіне развіцця
04 лiпеня 2005
Перажыўшы год найбольш дынамічнага і ўсёахопнага росту сусветнае эканомікі ў гэтым стагоддзі, глабальнае эканамічнае развіццё зніжае свае тэмпы, і, як чакаецца, складзе ў 2005 і 2006 гг. толькі каля 3 адсоткаў, што ніжэй, чым у 2004 г., калі адпаведны паказнік быў роўны 4 адсоткам, зазначаюць эксперты ААН на старонках эканамічнага агляду, праведзенага па выніках сярэдзіны году.
Пагадненне аб ахове дзікай прыроды дасягае свайго паўналецця – трыццатая гадавіна дамовы СІТЭС
01 лiпеня 2005
Трыццаць гадоў таму, 1 ліпеня 1975 г., уступіла ў сілу Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЭС). Яна мела на мэце вырашыць няпростую задачу – урэгуляваць міжнародны гандаль некаторымі відамі дзікіх жывёл і раслін, каб гэты гандаль не пагражаў самому выжыванню гэтых відаў.
У Стакгольме адбылася прэзентацыя Сусветнага дакладу па наркотыках
30 чэрвеня 2005
Паводле Сусветнага дакладу па наркотыках у 2005 г., падрыхтаванага Ўпраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці, каля 200 мільёнаў чалавек у веку ад 15 да 64 гадоў – альбо 5 адсоткаў насельніцтва планеты гэтай узроставай групы — за апошнія дванаццаць месяцаў пакаштавалі наркотыкі прынамсі аднойчы. Праўда, гэтыя ацэнкавыя звесткі ніжэй колькасці асобаў, што спажываюць дазволеныя законам псіхатропныя рэчывы.
Падчас сустрэчы Міжурадавай рабочай групы пройдзе абмеркаванне магчымых шляхоў удасканалення абароны ахоўваных прыродных тэрыторыяў ва ўсім свеце
20 чэрвеня 2005
Ахоўваныя прыродныя раёны з'яўляюцца важнымі інструментамі забеспячэння абароны біялагічнай разнастайнасці, аднак, дзеля паспяховай рэалізацыі дадзенай задачы іх неабходна пашырыць, накіраваць больш значныя фінансавыя сродкі на ўтрыманне гэтых абшараў, а таксама падвысіць узровень эфектыўнасці сістэмы кіравання і аховы гэткіх аб'ектаў.
Транснацыянальныя карпарацыі ўмацуюць сваё панаванне ў тэкстыльнай і швейнай галінах прамысловасці, мяркуюць спецыялісты ЮНКТАД
17 чэрвеня 2005
Ліквідацыя квотаў на імпарт прадукцыі швейнай ды тэкстыльнай прамысловасці, праўдападобна, прывядзе да росту панавання транснацыянальных карпарацыяў (ТНК), якія робяць стаўку на эканамічны эфект буйнамаштабнай вытворчасці і канцэнтруюць сваю вытворчасць на больш буйных прадпрыемствах у краінах з трывалымі эканамічнымі асновамі, -- такі прагноз прыводзіцца ў даследаванні, апублікаваным Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).
ЮНКТАД прапануе новы «Гандлёвы план Маршала» для найменш развітых краінаў свету
16 чэрвеня 2005
Нашто ж патрэбны «Гандлёвы план Маршала» найменш развітым краінам? Адна шостая частка насельніцтва свету жыве ва ўмовах скрайняй беднасці, а 50 краінаў – буйных і невялікіх, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах развіванага свету – пакутуюць у, здавалася б, вечнай пастцы беднасці. Пачуццё салідарнасці, існуючае паміж краінамі і рэгіёнамі, а таксама зацікаўленасць кожнай дзяржавы ў тым, каб «глабальнае прадпрыемства» магло функцыянаваць належным чынам, вымагае ад свету рашучых дзеянняў у падтрымку найменш развітых краінаў.
Абраны старшыня юбілейнай 60-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
14 чэрвеня 2005
Былы Пастаянны прадстаўнік Швецыі пры ААН Ян Эліасан сёння быў абраны старшынём юбілейнай 60-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Ён зменіць на гэтай пасадзе старшыню 59-й сесіі Асамблеі, міністра замежных спраў Габона Жана Пінга.
У краінах СНГ пяць адсоткаў насельніцтва жыве менш чым на адзін даляр у дзень
13 чэрвеня 2005 | ПРААН
За апошнія 15 гадоў колькасць людзей, што жывуць ва ўмовах скрайняй галечы, скарацілася на 130 мільёнаў чалавек. Гэта – важны крок у напрамку дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя. Аднак, магчымасць іх дасягнення да 2015 году выклікае сумневы.
Камітэт па бюджэту ўхваліў вылучэнне 3,2 мільярда даляраў ЗША на правядзенне міратворчых аперацыяў
09 чэрвеня 2005
На мінулым тыдні Пяты камітэт (адміністрацыйныя і бюджэтныя пытанні) ухваліў па выніках правядзення сваёй другой адноўленай сесіі беспрэцэдэнтны міратворчы бюджэт на 2005-2005 гг. памерам у 3,2 мільярды даляраў ЗША, сродкі якога пойдуць на фінансаванне чатырнаццаці разгорнутых міратворчых місіяў ААН. Была таксама падкрэсленая неабходнасць захавання бюджэтнай дысцыпліны, удасканалення кіравання і адэкватнага кантролю за выкананнем бюджэту.
Эканамічны бум у краінах СНД — дабро ці «сыравінны праклён»?
23 траўня 2005
Другі год запар краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў перажываюць эканамічны бум. Гэтыя краіны з'яўляюцца адным з рэгіёнаў свету з найбольш высокімі тэмпамі эканамічнага росту. У 2005 годзе яны крыху запаволіліся, але іх сярэднія паказнікі будуць, па-ранейшаму, шмат вышэйшыя за сярэднееўрапейскія. Пра тое ідзецца ў новым спавешчанні ААН аб эканамічным становішчы Еўропы і Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2004–2005 гадах. Яно будзе разгледжанае на штогадовай сесіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савету (ЭКАСАС), якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 29 чэрвеня — 27 ліпеня 2005 году.
Пытанні ўстойлівага развіцця лясных рэсурсаў свету павінны быць уключаныя ў лік прыярытэтаў нацыянальных праграмаў у галіне развіцця – падкрэслілі выступоўцы ў часе адкрыцця ў Штаб-кватэры ААН чарговай сесіі Форуму па лясах
20 траўня 2005
Удзельнікі Форуму Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па лясах, што аднавіў сваю пятую сесію ў нью-ёркскай Штаб-кватэры Арганізацыі, падкрэслілі першачарговую патрэбу ўмацавання Міжнароднага пагаднення па лясах (МПЛ) у мэтах забеспячэння рэалізацыі задачаў, пастаўленых міжнароднай супольнасцю, і правядзення адпаведнай палітыкі, а таксама ўзнаўлення абавязанняў па ўключэнні пытанняў устойлівага кіравання, захавання і развіцця лясных рэсурсаў свету ў лік прыярытэтаў нацыянальных праграмаў у галіне развіцця.
У развітых краінах свету назіраецца ўстойлівае зніжэнне колькасці зваротаў уцекачоў аб наданні ім прыстанішча
18 траўня 2005
У свеце захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння колькасці асобаў, што шукаюць прыстанішча, і на працягу першых трох месяцаў гэтага году ў 36 развітых краінах свету было зарэгістравана менш зваротаў уцекачоў аб наданні ім прыстанішча, чымся за апошні квартал альбо за адпаведны ж перыяд папярэдняга году, паведаміла спецыялізаванае агенцтва ААН па справах уцекачоў.
ВІЧ/СНІД наносіць зруйнавальны ўдар па сем'ях, зазначыў Генеральны сакратар
15 траўня 2005
15 траўня адзначаецца ва ўсім свеце як Міжнародны дзень сям'і. Сёлета ягоная тэма — ўздзеянне ВІЧ/СНІДу на дабрабыт сям'і. У пасланні з гэтае нагоды Генеральны сакратар ААН Кофі Анан падкрэсліў, што ВІЧ/СНІД наносіць зруйнавальны ўдар па сем'ях, наступствы якога асабліва цяжка адбіваюцца на дзетках.
ПРААН і Нарвегія падпісалі пагадненне пра вылучэнне 10 мільёнаў даляраў ЗША на развіццё Каўказу
12 траўня 2005 | ПРААН
Зэфірын Дыябрэ, памочнік Адміністратара Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Ян Пэтэрсэн, міністр замежных спраў Нарвегіі, падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні, адпаведна якому Нарвегія вылучыць 10 мільёнаў даляраў ЗША на рэалізацыю праектаў ПРААН у Арменіі, Азербайджане ды Грузіі цягам бліжэйшых трох гадоў.
Генеральная Асамблея ААН адзінагалосна зацвердзіла кандыдатуру Кемаля Дэрвіша на пасадзе Адміністратара ПРААН
05 траўня 2005 | ПРААН
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у складзе 191 краіны, адзінагалосна зацвердзіла сёння кандыдатуру Кемаля Дэрвіша, колішняга міністра фінансаў Турэччыны, што займаў высокія пасады ў Сусветным банку, на пасадзе Адміністратара Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН). Чакаецца, што спадар Дэрвіш пачне выкананне сваіх абавязкаў Адміністратара ПРААН на чатырохгадовы тэрмін з 15 жніўня 2005 году.
Новая Выканаўчы дырэктар ЮНІСЭФ паабяцала дзяржавам дапамагчы ў дасягненні Мэтаў развіцця тысячагоддзя
03 траўня 2005
2 траўня 2005 году экс-міністр сельскае гаспадаркі ЗША Эн Вэнэман сталася пятым Выканаўчым дырэктарам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) за ўсю ягоную 60-гадовую гісторыю. Яна змяніла на гэтай пасадзе Кэрал Беламі. Выступаючы на прэсавай канферэнцыі, Эн Вэнэман дэкларавала наданне дзяржавам дапамогі ў дасягненні Мэтаў развіцця тысячагоддзя.
Асноўныя дакладчыкі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці заклікалі да распрацоўкі і ажыццяўлення заможнымі дзяржавамі свету своеасаблівага «плану Маршала»
11 красавiка 2005
Эпідэмія СНІДа з'яўляецца бяспрыкладнай у гісторыі чалавецтва катастрофай у галіне аховы грамадскага здароўя, і заможным дзяржавам свету варта прыняць своеасаблівы «план Маршала» па процідзеянні працэсу пашырэння ВІЧ/СНІДу, зазначаецца ў заяве Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, прынятай на мінулым тыдні.
Спецыялісты папярэджваюць – змяненні экасістэмаў пагражаюць развіццю чалавецтва
04 красавiка 2005 | ПРААН
Як адзначаецца ў Зборным дакладзе па выніках ацэнкі экасістэмаў на парозе тысячагоддзя – сапраўды гістарычным даследаванні, праведзеным і прадстаўленым на гэтым тыдні супольнымі намаганнямі ПРААН, ЮНЭП, ГЭФ, Фонду ААН, Сусветнага банку, Сусветнага інстытуту рэсурсаў ды іншых міжнародных партнёраў, што дзейнічаюць у галіне навукі і развіцця, каля шасцідзесяці адсоткаў функцыяў экасістэмаў, што падтрымліваюць жыццё на Зямлі – ўключаючы чыстую ваду, рыбныя рэсурсы, рэгуляцыю кругазвароту вады і атмасферы, a таксама рэгуляцыю рэгіянальнага клімату, прыродныя бедствы і эпідэміі – дэградуюць альбо церпяць страты ў выніку няўстойлівага выкарыстання іх чалавекам.
Генеральны сакратар Кофі Анан абнародаваў у Мадрыдзе глабальную стратэгію барацьбы з тэрарызмам
11 сакавiка 2005
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Кофі Анан заклікаў дзяржавы-сябры да выкарыстання адзінага падыходу ў барацьбе з тэрарызмам. Ён, у прыватнасці, настойліва заклікаў краіны прыйсці да адзінага разумення пагрозы дый скончыць спрэчкі і працяглыя перамовы наконт азначэння тэрарызму, якія на працягу занадта доўгага часу аслаблялі маральны аўтарытэт Арганізацыі. Выступаючы перад міжнароднай аўдыторыяй у Мадрыдзе, Генеральны сакратар выклаў ключавыя складнікі агульнасістэмнай стратэгіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па глабальным процідзеянні тэрарызму.
Дэмакратычнае кіраванне: ўзаемасувязь паміж пытаннямі забеспячэння бяспекі і парадкам дня ў галіне развіцця
10 сакавiка 2005 | ПРААН
Аб'яднаўшы ў сваіх шэрагах каля ста нацыяў, што забавязаліся падтрымліваць ды развіваць дэмакратыю ў сваіх краінах па ўсім свеце, Супольнасць дэмакратыяў адыграцьме важную ролю ў развязанні аднаго з асноватворных пытанняў нашага часу – а менавіта таго, якім чынам варта надаць падтрымку той хвалі дэмакратызацыі, сведкамі якой мы з'яўляемся вось ужо цягам больш як трыццаці гадоў, і таго, якім чынам належыць надаваць дапамогу іншым краінам і іх грамадзянам у іх намаганнях на шляху дэмакратызацыі.
17 траўня 2005 году ўступіць у сілу новы пратакол па барацьбе з забруджаннем атмасферы
07 сакавiка 2005
Партугалія стала шаснаццатай краінай свету, што ратыфікавала Пратакол аб барацьбе з падкісленнем, эўтрафікацыяй і калязямным азонам да Канвенцыі 1979 году аб трансмежавым забруджанні паветра на вялікія адлегласці, які дзякуючы гэтаму ўступіць у сілу 17 траўня 2005 году.
Інфекцыйныя захворванні пашыраюцца праз дэградацыю навакольнага асяроддзя, адзначаюць спецыялісты ЮНЭП у апошнім Штогодніку аб глабальным стане навакольнага асяроддзя
28 лютага 2005
Навукоўцы звязваюць пашырэнне новых і раней пераможаных інфекцыйных захворванняў з драматычнымі экалагічнымі змяненнямі, што ахапілі ў цяперашні час усю нашую планету. Звядзенне лясоў, будаўніцтва дарогаў і плацінаў, рост гарадоў, пераўтварэнне прыроднага асяроддзя ў сельскагаспадарчых мэтах, здабыча карысных выкапняў і забруджванне прыбярэжных водаў спрыяюць развіццю новых і старых патагенаў.
ПРААН стварыла новы вэб-сайт, прысвечаны пытанням развіцця і арыентаваны на краіны Еўропы і СНД
22 лютага 2005 | ПРААН
Рэгіянальнае бюро ПРААН па Еўропе і СНД адчыніла дзеля выкарыстання ў сетцы інтэрнэт свой удасканалены вэб-сайт, створаны ў новым дызайне. Стварэнне новага сайту з'яўляецца важным крокам у намаганнях ПРААН па зборы, назапашванні і пашырэнні інфармацыі ў галіне развіцця, што датычыцца Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы, а таксама краінаў СНД.
Адзінаццаць краінаў свету, у іх ліку Беларусь, ратыфікавалі Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнае культурнае спадчыны
21 лютага 2005
Адзінаццаць дзяржаваў свету – Алжыр, Беларусь, Габон, Кітайская Народная Рэспубліка, Рэспубліка Карэя, Латвія, Літва, Маўрыкій, Панама, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка і Японія – ратыфікавалі Канвенцыю аб ахове нематэрыяльнае культурнае спадчыны, прынятую ў 2003 г. Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА. Генеральны дырэктар ЮНЭСКА вітаў гэтыя крокі краін-сябраў, зробленыя ўсяго шаснаццаць месяцаў пасля прыняцця дакументу, які такім чынам стаў самым паспяховым па хуткасці ратыфікавання.
Новы даклад МАП рэгіструе рост колькасці працоўных месцаў у 2004 годзе і адзначае статычны характар росту колькасці працоўных месцаў у Еўропе
15 лютага 2005
Нягледзячы на стабільны эканамічны рост, у 2004 годзе сітуацыя з занятасцю ў свеце палепшылася толькі крыху – рост занятасці і зніжэнне ўзроўню беспрацоўя былі нязначнымі, сцвярджаецца ў апублікаваным штогадовым дакладзе Міжнароднага бюро працы «Сусветныя тэндэнцыі ў галіне занятасці». У той час як ва ўсім свеце з 2003 да 2004 году беспрацоўе знізілася з 6,3 да 6,1% альбо з 185,2 да 184,7 млн. чалавек, беспрацоўе ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі (1) заставалася на ранейшым узроўні 35 млн. чалавек, адзначаецца ў дакладзе МАП, а таксама ў аналітычным дакуменце, падрыхтаваным да 7-й Еўрапейскай рэгіянальнай сустрэчы МАП у Будапешце (14-18 лютага 2005 г.)
Новы дакумент
07 лютага 2005
2004 год стаў годам адраджэння сусветнага турызму
07 лютага 2005
Сусветная турыстычная арганізацыя (СТА) паведамляе, што 2004 год стаўся годам адраджэння сусветнага турызма. У адпаведнасці з дакладам СТА «Барометр сусветнага турызму», які быў прадстаўлены на прэсавай канферэнцыі ў Тайландзе, у 2004 годзе колькасць турыстаў, што наведалі іншыя краіны, вырасла ў параўнанні з 2003 годам на 10% і дасягнула 760 мільёнаў чалавек.
МАГАТЭ звяртае сваю ўвагу на праблему захворвання ракам у Еўропе
04 лютага 2005
На тле цяперашняй сітуацыі, калі ў краінах Еўропы штогод ад раку паміраюць каля 1,7 млн. асобаў, міністры аховы здароўя і адмыслоўцы вядучых анкалагічных цэнтраў 27 краінаў гэтага кантыненту сабраліся ў штаб-кватэры Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) ў Вене, каб абмеркаваць магчымасці, што йснуюць для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з гэтай немаччу.
Паводле новага дакладу ААН, жанчыны і мужчыны з развіваных краінаў свету бяруць сёння шлюб у больш сталым веку і пазней нараджаюць дзяцей
31 студзеня 2005
Жанчыны і мужчыны ў развіваных краінах свету бяруцца сёння шлюбам у больш сталым веку, у іх менш дзяцей і яны былі народжаныя ў больш сталым веку, што адпавядае мадэлі ўзнаўлення насельніцтва, якая склалася раней у прамыслова развітым свеце. У выніку, сярэднія паказнікі фэртыльнасці ў развіваных краінах скараціліся да менш чымся трох дзяцей на кожную кабету. Гэтыя факты з'яўляюцца адным з трох асноўных вынікаў даследаванняў у рамках падрыхтоўкі «Сусветнага дакладу аб становішчы спраў у галіне фэртыльнасці ў 2003 г», выпушчанага Аддзелам народанасельніцтва Дэпартаменту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па эканамічных ды сацыяльных пытаннях.
Гордан Браўн, Хілары Бэн і Марк Мэлак Браўн заклікаюць сусветную супольнасць выкарыстаць 2005 год дзеля таго, каб ператварыць словы ў канкрэтныя дзеянні па ліквідацыі беднасці
28 студзеня 2005 | ПРААН
2005 год мае вырашальнае значэнне дзеля ажыццяўлення эфектыўных міжнародных захадаў па ліквідацыі беднасці ва ўсім свеце, абвесціў Канцлер казначэйства Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі Гордан Браўн, выступаючы перад удзельнікамі форума высокага ўзроўня па пытаннях развіцця ў Лондане.
Па стане на сённяшні дзень каля 700 000 асобаў, што жывуць з ВІЧ/СНІДам, у развіваных краінах свету атрымалі магчымасць прайсці курс лячэння
27 студзеня 2005
Да канца 2004 г. у развіваных краінах свету каля 700 000 асобаў, што жывуць з ВІЧ/СНІДам, праходзілі курс антырэтравіруснай тэрапіі (АРТ) дзякуючы намаганням нацыянальных урадаў, донараў ды іншых партнёраў. Гэтыя лічбы сведчаць пра павелічэнне прыкладна на 75% агульнае колькасці асобаў, што атрымліваюць такое лячэнне, у параўнанні з адпаведнымі паказнікамі, зафіксаванымі год таму, і дэманструюць далейшы рост гэтых паказнікаў у параўнанні з 440 000 чалавек, што атрымлівалі лячэнне ў ліпені 2004 г.
Спецыялісты ўказваюць на тую важную ролю, што належыць лесу ў працэсе дасягнення Мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя
27 студзеня 2005
Лясныя масівы самым беспасярэднім чынам спрыяюць скарачэнню маштабаў скрайняй галечы і голаду, а таксама забяспечваюць дасягненне і падтрыманне стану экалагічнай устойлівасці, тым самым робячы свой унёсак у дасягненне двух з Мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя (МРТ) – менавіта да гэткае высновы дайшла група экспертаў па лесе, запрошаных Харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый (ФАО).
Aдміністратар Праграмы развіцця ААН прадставіў Выканаўчаму савету ПРААН сваё бачанне рэформаў у сістэме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
25 студзеня 2005 | ПРААН
"Несумненна, што вырашальная і сапраўды неаддзельная роля ў працэсе глабальнага развіцця належыць менавіта ПРААН, якая тэарэтычна і фактычна з'яўляецца глабальнай арганізацыяй сістэмы ААН у галіне развіцця, што валодае неабходнай экспертнай базай для развіцця патэнцыялу ва ўсіх сферах практычнай дзейнасці і з'яўляецца базавай арганізацыяй рэзідэнтаў-каардынатараў, a таксама ачольвае Групу развіцця ААН. Нашыя абавязанні, што датычацца абнаўлення арганізацыі, павінны быць падмацаваныя стратэгічнымі рашэннямі, закліканымі павялічыць наш калектыўны ўплыў у свеце. Гэта – няпростая задача, але мы будзем працаваць у згаданым напрамку, кіруючыся трывалымі падставамі рэформаў, распачатых Генеральным сакратаром, і ў нас ужо пачынае складвацца яснае бачанне будучыні".
Занадта мала і занадта позна: бізнэс-колы свету надаюць увагу вырашэнню праблемы ВІЧ/СНІДу толькі тады, калі пачынаецца нястрымны рост эпідэміі
24 студзеня 2005
Бізнэс-колы не схільныя пачынаць распрацоўку стратэгіяў барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу да тае пары, пакуль узровень інфіцыравання не дасягне 20% ад усяго насельніцтва краіны, сцвярджаецца ў глабальным аглядзе, прысвечаным уздзеянню гэтае хваробы на свет бізнэсу. Гэтыя факты былі прыведзеныя ў дакладзе «Бізнэс і ВІЧ/СНІД: абавязанні і дзеянні?», падрыхтаваным супольнымі намаганнямі Глабальнай ініцыятывы ў галіне аховы здароўя Сусветнага эканамічнага форумy, Гарвардскай школы аховы грамадскага здароўя і Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) паводле вынікаў апытання амаль 9 000 бізнэс-лідэраў з 104 краінаў свету.
Прадстаўнікі постсавецкіх дзяржаваў прапануюць удасканаліць механізмы рэагавання на ўзнікненне стыхійных бедстваў
19 студзеня 2005
Генеральная Асамблея працягвае разгляд пытання ўдасканалення каардынацыі надання гуманітарнай дапамогі ў выпадку ўзнікнення стыхійных бедстваў. Выступаючы на пасяджэнні Асамблеі, міністр па справах сям'і, дзяцей і моладзі Ўкраіны Валянціна Даўжэнка адзначыла, што механізм надання надзвычайнай дапамогі патрабуе далейшага ўдасканалення. Паводле яе словаў, эфектыўнасць аперацыяў па выратаванні жыццяў людзей і матэрыяльных рэсурсаў залежыць ад часу апавяшчэння і пачатку выратавальных захадаў. У звязку з тым прадстаўніца Ўкраіны падтрымала ідэю аб неабходнасці ўмацавання глабальнага механізму хуткага рэагавання.
18 дзяржаваў свету трапілі ў спіс даўжнікоў ААН
18 студзеня 2005
Напярэдадні чарговага пасяджэння 59-й сесіі Генеральнай Асамблеі, прысвечанага праблемам папярэджання наступстваў стыхійных бедстваў, Генеральны сакратар ААН накіраваў на імя Старшыні Генеральнае Асамблеі ліст, у якім паведаміў, што 29 дзяржаваў— сябраў ААН не выканалі сваіх фінансовых абавязанняў перад Арганізацыяй. Такім чынам, у адпаведнасці з артыкулам 19 Статуту ААН, яны пазбаўляюцца права голасу ў Генеральнай Асамблеі. Сярод даўжнікоў — Грузія, Малдова, Таджыкістан і Ўкраіна.
ААН прадстаўляе практычны план дзеянняў па барацьбе з беднасцю
17 студзеня 2005
Даклад Праектa тысячагоддзя ААН “Інвеставанне ў развіццё” быў прадстаўлены Генеральнаму сакратару Кофі Анану і атрымаў падтрымку экспертаў, як рэнтабельны план дасягнення Мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя да 2015 г.
8 студзеня ўступіла ў сілу Канвенцыя Тампэрэ
10 студзеня 2005
8 студзеня 2005 году ўступіла ў сілу Канвенцыя Тампэрэ аб наданні тэлекамунікацыйных рэсурсаў дзеля змякчэння наступстваў бедстваў і ажыццяўлення аперацыяў па наданні дапамогі. Гэты дакумент быў прыняты на Міжурадавай канферэнцыі па пытаннях тэлекамунікацыяў у фінскім месце Тампэрэ яшчэ 18 чэрвеня 1998 году. Новая канвенцыя спрашчае працэдуру выкарыстання сучасных сродкаў сувязі ў часе ліквідацыі прыродных і тэхнагенных катастрофаў. На сённяшні дзень Канвенцыю падпісалі 60 дзяржаваў-сябраў ААН, а ратыфікавалі 30.
Турысты памнажаюць праблемы малых астраўных дзяржаў
08 студзеня 2005
Змяненні клімату і ўздым ўзроўню мора ўяўляе з сябе пагрозу дзеля развіцця і нават самога існавання малых астраўных дзяржаваў, раскіданых на абшарах Ціхага, Індыйскага і Атлантычнага акіянаў. Ізаляванасць ад міжнародных рынкаў, абмежаваныя рэсурсы, перанаселенасць, празмерны аб'ём адкідаў і забруджванне прыбярэжных зонаў стварае сур'ёзныя складанасці на шляху эканамічнага развіцця гэтых краінаў. Усе гэтыя праблемы будуць абмяркоўвацца на Маўрыкіі ў часе канферэнцыі па малых астраўных дзяржавах. Яна мае адбыцца 10 -14 студзеня гэтага году.
Злачынцы крадуць дзетак, што апынуліся без дагляду ў выніку стыхійнага бедства
06 студзеня 2005
Супрацоўнікі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) выказваюць занепакоенасць у звязку з паведамленнямі аб выпадках выкрадання дзецей, што згубілі сваіх бацькоў пасля цунамі. Паводле дадзеных ЮНІСЭФ, у выніку стыхійнага бедства без бацькоўскага нагляду засталіся каля 13 тысячаў дзяцей. Днямі ў рукі супрацоўнікаў ЮНІСЭФ трапіў ліст, у якім прапануюцца паслугі па усынаўленні малых. Варта адцеміць, што гандаль дзецьмі — пашыраны злачынны бізнес у гэтым рэгіёне.
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Last update: 19.12.2005
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"