Беларусь заклікае ЮНІСЭФ узяць актыўны ўдзел у стварэньні глябальнага партнэрства па выкараненьні гандлю дзецьмі
Беларусь удзячная Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЭФ) за гатовасьць апэратыўна адгукацца на просьбы ўрадаў. Аб гэтым 12 студзеня заявіў прадстаўнік Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргееў, выступаючы на сэсіі Выканаўчай рады Фонду.
Ён з задавальненьнем адзначыў, што ў 2009 годзе Фонд надаў шмат увагі такой прыярытэтнай для Беларусі тэме як абарона самых уразьлівых групаў дзяцей. У прыватнасьці, пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу ЮНІСЭФ працягнуў рэалізацыю праекту «Дзеці Чарнобыля».
Беларусь лічыць неабходнымі далейшыя высілкі ЮНІСЭФ па вырашэньні праблемаў, якія яшчэ не атрымалі належнай увагі, у прыватнасьці, праблемаў дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі. Сяргей Сяргееў нагадаў, што Фонд ажыцьцяўляе ў Рэспубліцы шэраг праектаў у гэтай галіне. Ён выказаў упэўненасьць, што досьвед, атрыманы падчас сумеснай дзейнасьці, ЮНІСЭФ зможа выкарыстаць і пры працы з гэтай катэгорыяй дзяцей у іншых краінах.
Прадстаўнік Беларусі заклікаў Дзіцячы фонд ААН актыўней удзельнічаць у стварэньні глябальнага партнэрства па выкараненьні гандлю дзецьмі.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"