ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны


  у Беларусi
  у свеце
   Архiў 2015
   Архiў 2014
   Архiў 2013
   Архiў 2012
   Архiў 2011
   Архiў 2010
   Архiў 2009
   Архiў 2008
   Архiў 2007
  Падпiска

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 







 






chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Навiны > у свеце

Дасягнуты кансенсус па новай праграме ўстойлівага развіцця, якую кіраўнікі краін свету маюць прыняць у верасні

Новы грандыёзны парадак дня накіраваны на выкараненне галечы да 2030 года і паўсюднае садзейнічанне эканамічнаму росквіту, сацыяльнаму развіццю і ахове навакольнага асяроддзя.

2 жніўня, Нью–Ёрк – 193 дзяржавы–чальца ААН сёння ўзгаднілі праект выніковага дакумента — новай праграмы ўстойлівага развіцця, якая будзе прынята ў верасні кіраўнікамі краін свету на сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці ў Нью–Ёрку.

Завяршаючы перамоўны працэс, які доўжыўся больш за два гады і ўключаў беспрэцэдэнтны па размаху ўдзел грамадзянскай супольнасці, краіны ўзгаднілі парадак дня, які прадугледжвае дасягненне 17 новых амбітных мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, якія накіраваныя на выкараненне беднасці, садзейнічанне росквіту і дабрабыту ўсіх людзей, а таксама ахову навакольнага асяроддзя да 2030 года.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітаў пагадненне, адзначыўшы, што яно «заключае ў сабе ўніверсальны, гнуткі і ўсёабдымны план дзеянняў, які азначае гістарычны паваротны момант для нашага свету».

«Гэта – парадак дня для народаў, план дзеянняў па выкараненні беднасці ва ўсіх яе формах, незваротна, ва ўсім свеце, і нікога не пакідаючы ззаду. У яе аснове – імкненне забяспечыць мір і росквіт, наладзіць адносіны партнёрства з людзьмі і планетай. Комплексныя, ўзаемазвязаныя і непадзельныя, 17 мэтаў устойлівага развіцця з'яўляюцца мэтамі чалавецтва і дэманструюць маштаб, сусветны характар і амбітнасць новага парадку дня».

Пан Гі Мун адзначыў, што прызначаная на верасень сустрэча на вышэйшым узроўні, на якой будзе прыняты новы парадак дня, «пракладзе шлях да новай эры ўстойлівага развіцця, у якой беднасць будзе знішчаная, росквіт стане ўсеагульным, а ключавыя прычыны змянення клімату – устароненыя".

Ён дадаў, што сістэма ААН гатовая падтрымаць ажыццяўленне новага парадку дня, які абапіраецца на паспяховыя вынікі трэцяй Міжнароднай канферэнцыі па фінансаванні развіцця ў Адыс–Абебе і, у сваю чаргу, паводле яго словаў, паспрыяе дасягненню важнага пагаднення на снежаньскай Канферэнцыі Бакоў у Парыжы.

Чакаецца, што больш за 150 лідэраў дзяржаў будуць прысутнічаць на сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці ў штаб–кватэры ААН у Нью–Ёрку з 25 да 27 верасня, каб афіцыйна прыняць выніковы дакумент новай праграмы ўстойлівага развіцця.

Новая праграма ўстойлівага развіцця грунтуецца на паспяховай рэалізацыі мэтаў у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя, дзякуючы якім больш за 700 мільёнаў чалавек вырваліся з пасткі галечы. Восем мэтаў развіцця, сфармуляваных у прынятай у 2000 годзе Дэкларацыі тысячагоддзя, былі накіраваны на вырашэнне цэлага шэрагу праблем, уключаючы скарачэнне галечы, голаду, хвароб, гендэрнай няроўнасці, а таксама забеспячэнне доступу да чыстай пітной вады і асноўных санітарна–тэхнічных сродкаў да 2015 года.

Новыя мэты ўстойлівага развіцця і больш шырокі парадак дня ідуць нашмат далей, звяртаючыся да пытанняў ліквідацыі карэнных прычын галечы і да ўсеагульнай патрэбы ў развіцці, што нясе карысць усім людзям.

Прэамбула 29–старонкавага тэксту, «Змяняючы наш свет: план дзеянняў па ўстойлівым развіцці да 2030 года», абвяшчае: «Мы поўныя рашучасці пры жыцці гэтага пакалення вызваліць чалавецтва ад тыраніі галечы і нястачы, вылечыць і захаваць нашу планету для цяперашняга і наступных пакаленняў». Далей там жа: «Мы рашуча настроены прадпрымаць смелыя крокі, якія нясуць перамены і якія неабходныя, каб накіраваць свет на ўстойлівы і адаптыўны шлях. Пачаўшы гэты супольны шлях, мы прысягаем, што ніхто не будзе пакінуты ззаду».

РЫА + 20 і міжурадавы працэс

На канферэнцыі «Рыа + 20» ў 2012 годзе дзяржавы–члены дамовіліся пачаць працэс распрацоўкі набору Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, якія будуць грунтавацца на Мэтах у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Мэты развіцця тысячагоддзя даказалі, што мэтапакладанне можа дапамагчы мільёнам людзей выбрацца з галечы, палепшыць свой дабрабыт і забяспечыць новыя шырокія магчымасці для паляпшэння іх жыцця. Было вырашана, што новыя Мэты будуць глабальнымі па сваім характары і ўніверсальна прыдатныя, прымаючы пад увагу нацыянальныя асаблівасці, патэнцыял, узроўні развіцця розных краін і ўлічваючы нацыянальныя стратэгіі і прыярытэты.

Перамовы пры пасярэдніцтве Пастаяннага прадстаўніка Ірландыі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пасла Дэвіда Донах'ю і Пастаяннага прадстаўніка Кеніі пры ААН Пасла Мачарыя Камау вяліся цягам больш чым двух гадоў.

Усеабдымныя і празрыстыя кансультацыі дзяржаў–чальцоў пры актыўным удзеле грамадзянскай супольнасці і іншых зацікаўленых бакоў дазволілі паспяхова завяршыць міжурадавыя перамовы па новым універсальным парадку дня, арыентаваным на інтарэсы людзей.

Асноўныя складнікі праекта выніковага дакумента

Выніковы дакумент падкрэслівае, што выкараненне галечы з'яўляецца ўсёабдымнай мэтай новага парадку дня ў галіне развіцця, і па сутнасці сваёй азначае інтэграцыю эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага складнікаў устойлівага развіцця.

Новая праграма развіцця ўнікальная сваім заклікам да дзеянняў, звернутым да ўсіх краін: бедных, багатых і краін з сярэднім узроўнем даходаў. Пераходзячы на новы шлях разам, дзяржавы–чальцы запэўніваюць, што ніхто не будзе пакінуты ззаду. Пяць элементаў, якія датычацца людзей, планеты, росквіту, міру і партнёрства, сімвалізуюць рамкі гэтага парадку дня.

Семнаццаць устойлівых мэт і 169 задач нацэленыя на ліквідацыю асноўных сістэмных перашкод на шляху да ўстойлівага развіцця, такіх як няроўнасць, няўстойлівае спажыванне і вытворчасць, адсутнасць належнай інфраструктуры і адсутнасць годнай працы. Экалагічнае вымярэнне ўстойлівага развіцця закранаецца ў мэтах захавання і рацыянальнага выкарыстання акіянаў і марскіх рэсурсаў, а таксама экасістэм і біяразнастайнасці, уключаючы, такім чынам, асноўныя пытанні ў мэтавыя і кантрольныя паказчыкі.

Сродкі ажыццяўлення, выкладзеныя ў выніковым дакуменце, адпавядаюць амбітным мэтам і сфакусаваныя на фінансах, тэхналогіях і ўмацаванні патэнцыялу. У дадатак да сродкаў ажыццяўлення як такіх падбіраюцца канкрэтныя сродкі для кожнай мэты ўстойлівага развіцця.

Дзяржавы–чальцы падкрэслілі, што шуканыя пераўтварэнні запатрабуюць адыходу ад звычайнага парадку вядзення спраў і ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва па многіх напрамках. Парадак дня патрабуе абноўленага фармата партнёрства глабальнага маштаба ў мэтах устойлівага развіцця, у тым ліку шматбаковага партнёрства. Ён таксама прадугледжвае нарошчванне патэнцыялу і паляпшэнне збору дадзеных і статыстыкі для вымярэння ўстойлівага развіцця.

Адзін з ключавых складнікаў выніковага дакумента – эфектыўныя працэдуры кантролю за выкананнем і агляду зробленага — мае вырашальнае значэнне для падтрымкі ажыццяўлення новай праграмы.

Палітычны форум высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці, створаны пасля канферэнцыі Рыа+20, будзе служыць асноўным месцам для кантролю за выкананнем і агляду зробленага, тым самым граючы вядучую ролю. Генеральная Асамблея, Эканамічны і Сацыяльны Савет і спецыялізаваныя ўстановы таксама будуць браць удзел у аглядзе прагрэсу ў канкрэтных галінах.

Праграма дзеянняў, заснаваная на выніковым дакуменце, будзе ўключаць Механізм палягчэння перадачы тэхналогій для падтрымкі новых мэт, заснаваны на шматбаковым супрацоўніцтве паміж дзяржавамі–чальцамі, грамадзянскай супольнасцю, бізнесам, навуковай супольнасцю і сістэмай устаноў ААН. Механізм, які быў узгоднены на ліпеньскай канферэнцыі ў Адыс–Абебе, будзе ўключаць у сябе міжведамасную працоўную групу, форум па пытаннях навукі, тэхналогій і інавацый, а таксама анлайнавую платформу для сумеснай працы.

Паспяховыя вынікі канферэнцыі ў Адыс–Абебе надалі важны пазітыўны імпульс на апошнім этапе перамоваў па парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года. Чакаецца, што згода, дасягнутая па выніковым дакуменце, створыць дадатковы стымул для перамоваў па дамове аб змяненні клімату абавязвальнага характару, якая будзе прынятая па выніках Канферэнцыі аб змяненні клімату, што збіраецца ў Парыжы з 30 лістапада да 11 снежня 2015 года.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......
Падрабязней......
Правы чалавека
Падрабязней......
Падрабязней......




 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 327 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail