Агенства ААН:

Дарагія грамадзяне свету!

Я хацеў бы пажадаць вам шчасця, міру і росквіту ў Новым годзе.

Напапярэдадні мінулага Новага года я абвясціў «чырвоную небяспеку», а пагрозы, аб якіх я казаў, захоўваюцца і сёння. Зараз неспакойныя часы для многіх і наш свет перажывае выпрабаванне на трываласць.

Клімат мяняецца хутчэй, чым мы процідзейнічаем гэтай з'яве.

Геапалітычныя рознагалоссі пагаршаюцца, з-за чаго канфлікты складаней паддаюцца ўрэгуляванню.

І рэкордная колькасць людзей перамяшчаецца ў пошуках бяспекі і абароны.

Няроўнасць становіцца ўсё больш абуральнай. І людзі задаюцца пытаннем, чаму невялiкая колькасць людзей у гэтым свеце валодае такімі ж багаццямі, што і палова ўсяго чалавецтва. 

Ўзмацняецца нецярпімасць.

А давер падае.

І ўсё ж падставы для надзеі ёсць.

Перамовы па Йемену адкрываюць магчымасці для ўсталявання міру.

Пагадненне, падпісанае ў верасні ў Эр-Рыядзе паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, дазволіла аслабіць даўнюю напружанасць і палепшыла перспектывы для ўсяго рэгіёну.

А пагадненне паміж бакамі канфлікту ў Паўднёвым Судане ўзрадзiла шансы на дасягненне мiру, бо за апошнія чатыры месяцы быў дасягнуты большы прагрэс, чым за папярэднія чатыры гады.

Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ўдалося арганізаваць сустрэчу краін у Катавіцы для зацвярджэння праграмы работы па ажыццяўленню Парыжскага пагаднення аб змяненні клімату.

Цяпер нам неабходна ўзмацніць сваё імкненне да ліквідацыі гэтай экзістэнцыяльнай пагрозы.

Настаў час выкарастаць гэтую нашу апошнюю магчымасць.

Прыйшла пара спыніць некіравальнае і імклівае змяненне клімату.

У апошнія тыдні Арганізацыя Аб'яднаных Нацый курыравала таксама прыняцце знакавых глабальных дагавораў аб міграцыі і бежанцах, якія будуць спрыяць выратаванню чалавечых жыццяў і пераадоленню разбуральных міфаў.

І паўсюль людзі мабілізуюцца ў падтрымку мэт у галіне ўстойлівага развіцця — нашага глабальнага плана дзеянняў у інтарэсах міру, справядлівасці і росквіту на шчаслівай планеце.

Калі міжнароднае супрацоўніцтва здейснiваецца, увесь свет выходзіць пераможацам.

У 2019 годзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый будзе і далей аб'ядноўваць людзей у мэтах навядзення мастоў і забеспячэння магчымасцей для пошуку рашэнняў.

Мы захаваем гэты імпульс.

І мы ніколі не здадзімся.

Уступаючы ў Новы год, давайце зададзiмся мэтай сумеснымі намаганнямі супрацьстаяць пагрозам, абараняць чалавечую годнасць і будаваць лепшую будучыню.

Жадаю вам і вашым сем'ям міру і здароўя ў Новым годзе.