На працягу 70 гадоў Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека служыць усяму чалавецтву маяком, які асвятляе шлях да атрымання годнасці, роўнасці і дабрабыту... і які дае надзею ў цемры.

Правы, абвешчаныя ў Дэкларацыі, распаўсюджваюцца на кожнага чалавека — незалежна ад расы, веравызнання, месца пражывання або любых іншых адрозненняў.

Правы чалавека з'яўляюцца ўсеагульнымі і непераходзячымi.

Акрамя таго, яны з'яўляюцца непадзельнымі. Выбарчы падыход да выканання грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў непрымальны.

Сёння мы таксама аддаём належнае праваабаронцам, якія рызыкуюць сваімі жыццямі дзеля абароны людзей ва ўмовах нарастання нянавісці, расізму, нецярпімасці і рэпрэсій.

Можна сказаць, што ва ўсім свеце ідзе наступ на правы чалавека.

Каштоўнасці, якія носяць усеагульны характар, паступова руйнуюцца. Падрываецца вяршэнства права.

Цяпер, як ніколі раней, наш агульны абавязак ясны: мы павінны стаць на абарону правоў чалавека — для ўсіх і паўсюль.