Агенства ААН:

1 студзеня 2016 года афіцыйна ўступілі ў сілу 17 мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця выкладзеныя ў Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, якая была прынятая сусветнымі лідэрамі ў верасні 2015 года на гістарычным саміце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. На працягу маючых адбыцца 15 гадоў, за якія павінны быць дасягнутыя гэтыя універсальна прыдатныя новыя мэты, краіны актывізуюць намаганні, накіраваныя на выкараненне галечы ва ўсіх яе формах, барацьбу з няроўнасцю і рашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату, і забеспячэння таго, каб ніхто не быў забыты.


R SDG logo with UN Emblem horizontal rgb

У аснове Мэтаў устойлiвага развіцця ляжаць дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя, і накіраваны Мэты устойлiвага развіцця на працяг намаганняў, закліканых пакласці канец галечы ва ўсіх яе формах. Унікальнасць новых мэтаў складаецца ў тым, што яны заклікаюць усе краіны - бедныя, багатыя і з сярэднім узроўнем даходу - садзейнічаць росквіту пры адначасовым забеспячэнні абароны планеты. У іх прызнаецца, што ліквідацыя галечы павінна быць непарыўна звязана з рэалізацыяй стратэгій, якія садзейнічаюць эканамічнаму росту, і накіраваных на задавальненне шэрагу сацыяльных патрэбаў, у тым ліку ў галіне адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і забеспячэння магчымасці працаўладкавання, пры адначасовым вырашэнні праблем, абумоўленых змяненнем клімату, і забеспячэнні аховы навакольнага асяроддзя.

">https://www.youtube.com/watch?v=TItp-S5Rlvw&t=6s}

Хоць Мэты ўстойлiвага развiцця не маюць юрыдычна абавязковай сілы, мяркуецца, што ўрады возьмуць на сябе адказнасць і створаць нацыянальныя механізмы, якія садзейнічаюць дасягненню 17 мэтаў. Краіны нясуць асноўную адказнасць за правядзенне наступнай дзейнасці і агляду прагрэсу ў рэалізацыі мэтаў, для гэтага неабходна забяспечыць збор якасных, даступных і актуальных дадзеных. Рэгіянальная наступная дзейнасць і агляд будуць абапірацца на праведзены на нацыянальным узроўні аналіз і садзейнічаць наступнай дзейнасці і агляду на глабальным узроўні.


Даклад аб Мэтах у галіне ўстойлівага развіцця, 2018 год (Rus)

Больш падрабязна (Rus)