Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
МЕЖДУНАРОДНОЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЕ И СОЦИАЛЬНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО
Артыкул 55
3 мэтай стварэння ўмоў стабільнасці і дабрабыту, неабходных для мірных і дружалюбных адносін паміж нацыямі, заснаваных на павазе прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый садзейнічае:
а) павышэнню ўзроўню жыцця, поўнай занятасці насельніцтва і ўмовам эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу і развіцця;
б) вырашэнню міжнародных праблем у галіне эканамічнай, сацыяльнай, аховы здароўя і падобных праблем; міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне культуры і адукацыі;
в) усеагульнай павазе і захаванню правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі.
Артыкул 56
Усе Члены Арганізацыі абавязуюцца ўжываць сумесныя і самастойныя дзеянні ў супрацоўніцтве з Арганізацыяй для дасягнення мэт, указаных у артыкуле 55.
Артыкул 57
1. Розныя спецыялізаваныя ўстановы, створаныя міжурадавымі пагадненнямі і надзеленыя шырока міжнароднай, вызначанай у іх устаноўчых актах, адказнасцю ў галіне эканамічнай, сацыяльнай, культуры, адукацыі, аховы здароўя і падобных галінах, будуць пастаўлены ў сувязь з Арганізацыяй у адпаведнасці з палажэннямі артыкула 63.
2. Такія ўстановы, якія будуць пастаўлены ўказаным чынам у сувязь з Арганізацыяй, называюцца ў далейшых артыкулах "спецыялізаваныя ўстановы".
Артыкул 58
Арганізацыя робіць рэкамендацыі па ўзгадненню палітыкі і дзейнасці спецыялізаваных устаноў.
Артыкул 59
Арганізацыя, у выпадку патрэбы, праяўляе ініцыятыву ў тым, каб зацікаўленыя дзяржавы пачалі перагаворы аб стварэнні любых новых спецыялізаваных устаноў, якія будуць патрэбны для выканання мэт, указаных у артыкуле 55.
Артыкул 60
Адказнасць за выкананне функцый Арга-нізацыі, указаных у гэтым Раздзеле, ускладаецца на Генеральную Асамблею і, пад кіраўніцтвам Генеральнай Асамблеі, на Эканамічны і Сацыяльны Савет, якому для гэтай мэты даюцца паўнамоцтвы, указаныя ў Раздзеле X.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"