Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
ДЗЕЯННІ У АДНОСІНАХ ПАГРОЗЫ МІРУ,
ПАРУШЭННЯЎ МІРУ I АКТАЎ АГРЭСІІ
Артыкул 39
Савет Бяспекі вызначае існаванне любой пагрозы міру, любога парушэння міру або акту агрэсіі і робіць рэкамендацыі або вырашае аб тым, якія меры трэба прыняць у адпаведнасці з артыкуламі 41 і 42 для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі.
Артыкул 40
Каб прадухіліць пагоршанне сітуацыі, Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца, перш чым зрабіць рэкамендацыі або вырашыць аб прыняцці мер, прадугледжаных артыкулам 39, запатрабаваць ад зацікаўленых старон выканання тых часовых мер, якія ён знойдзе неабходнымі або пажаданымі. Такія часовыя меры не павінны наносіць шкоды правам, дамаганням або становішчу зацікаўленых старон. Савет Бяспекі належным чынам улічвае невыкананне гэтых часовых мер.
Артыкул 41
Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца вырашаць, якія меры, не звязаныя з выкарыстаннем узброеных сіл, павінны ўжывац-ца для ажыццяўлення яго рашэнняў, і ён можа запатрабаваць ад Членаў Арганізацыі прымянення гэтых мер. Гэтыя меры могуць уключаць поўны або частковы разрыў эканамічных адносін, чыгуначных, марскіх, паветраных, паштовых, тэлеграф-ных, радыё або іншых сродкаў зносін, а таксама разрыў дыпламатычных адносін.
Артыкул 42
Калі Савет Бяспекі палічыць, што меры, прадугледжаныя ў артыкуле 41, могуць аказацца недастатковымі, або ўжо сталі недастатковымі, ён упаўнаважваецца ўжываць такія дзеянні паветранымі, марскімі або сухапутнымі сіламі, якія будуць неабходны для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі. Такія дзеянні могуць уключаць дэманстрацыі, блакаду і іншыя аперацыі паветраных, марскіх або сухапутных сіл Членаў Арганізацыі.
Артыкул 43
1. Усе Члены Арганізацыі для таго, каб унесці свой уклад у справу падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, абавязуюцца даваць у распараджэнне Савета Бяспекі па яго патрабаванню і ў адпаведнасці з асобым пагадненнем, або пагадненнямі, неабходныя для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі ўзброеныя сілы, дапамогу і адпаведныя сродкі абслугоўвання, уключаючы права праходу.
2. Такое пагадненне або пагадненні вызначаюць колькасць і род войск, ступень іх гатоўнасці і іх агульнае размяшчэнне і характар адпушчаных сродкаў абслугоўвання і дапамогі.
3. Перагаворы аб заключэнні пагаднення або пагадненняў праводзяцца ў як мага карацейшы тэрмін па ініцыятыве Савета Бяспекі. Яны заключаюцца паміж Саветам Бяспекі і Членамі Арганізацыі або паміж Саветам Бяспекі і групамі Членаў Арганізацыі і падлягаюць ратыфікацыі дзяржавамі, якія іх падпісалі, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай.
Артыкул 44
Калі Савет Бяспекі вырашыў прымяніць сілу, то перш чым запатрабаваць ад Члена Арганізацыі, непрадстаўленага ў Савеце, вылучэння ўзброеных сіл, у мэтах выканання абавязацельстваў, прынятых ім на падставе артыкула 43, Савет Бяспекі запрашае гэтага Члена Арганізацыі, калі апошні гэтага пажадае, прыняць удзел у рашэннях Савета Бяспекі адносна выкарыстання кантынгентаў узброеных сіл данага Члена Арганізацыі.
Артыкул 45
З мэтай забеспячэння для Арганізацыі Аб'яднаных Нацый магчымасці ўжываць тэрміновыя ваенныя мерапрыемствы, Члены Арганізацыі павінны трымаць у стане неадкладнай гатоўнасці кантынгенты нацыянальных ваенна-паветраных сіл для сумесных міжнародных прымусовых дзеянняў. Колькасць і ступень гатоўнасці гэтых кантынгентаў і планы іх сумесных дзеянняў вызначаюцца Саветам Бяспекі з дапамогай Ваенна-Штабнога Камітэта ў межах, указаных у асобым пагадненні або пагадненнях, адзначаных у артыкуле 43.
Артыкул 46
Планы прымянення ўзброеных сіл складаюцца Саветам Бяспекі з дапамогай Ваeнна- Штабнога Камітэта.
Артыкул 47
1. Ствараецца Ваенна-Штабны Камітэт для таго, каб даваць парады і дапамагаць Савету Бяспекі па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да ваенных патрэб Савета Бяспекі ў справе падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, да выкарыстання войск, вылучаных у яго распараджэнне, і да камандавання імі, а таксама да рэгулявання ўзбраенняў і да магчымага раззбраення.
2. ВоенноВаенна-Штабны Камітэт складаецца з Начальнікаў Штабаў пастаянных членаў Савета Бяспекі або іх прадстаўнікоў. Любы Член Арганізацыі, не прадстаўлены пастаянна ў Камітэце, запрашаецца Камітэтам супрацоўнічаць з ім, калі эфектыўнае ажыццяўленне абавязкаў Камітэта патрабуе ўдзелу гэтага Члена Арганізацыі ў рабоце Камітэта.
3. Ваенна-Штабны Камітэт, знаходзячыся ў падпарадкаванні Савета Бяспекі, нясе адказнасць за стратэгічнаё кіраўніцтва любымі ўзброенымі сіламі, вылучанымі ў распараджэнне Савета Бяспекі. Пытанні, якія датычаць камандавання такімі сіламі, павінны быць распрацаваны пазней.
4. Ваенна-Штабны Камітэт можа, з дазволу Савета Бяспекі і пасля кансультацыі з належнымі рэгіянальнымі органамі, ствараць свае рэгіянальныя падкамітэты.
Артыкул 48
1. Дзеянні, якія патрабуюцца для вы-канання рашэнняў Савета Бяспекі з мэтай падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, ужываюцца ўсімі Членамі Арганізацыі або некаторымі з іх, у залежнасці ад таго, як гэта вырашыць Савет Бяспекі.
2. Такія рашэнні выконваюцца Членамі Арганізацыі непасрэдна, а саксама шляхам іх дзеянняў у адпаведных міжнародных установах, членамі якіх яны з'яўляюцца.
Артыкул 49
Члены Арганізацыі павінны аб'яднацца для аказання ўзаемнай дапамогі ў правядзенні мер, аб якіх прынята рашэнне Саветам Бяспекі.
Артыкул 50
Калі Саветам Бяспекі прымаюцца прэвентыўныя або прымусовыя меры супраць якой- небудзь дзяржавы, усякая іншая дзяржава, незалежна ад таго, ці з'яўляецца яна Членам Арганізацыі, перад якім паўстануць спецыяльныя эканамічныя праблемы, што ўзніклі ў выніку правядзення вышэйадзначаных мер, мае права кансультавацца з Саветам Бяспекі для вырашэння такіх праблем.
Артыкул 51
Гэты Статут ні ў якай меры не закранае неад'емнага права на індывідуальную або калектыўную самаабарону, калі адбудзецца ўзброены напад на Члена Арганізацыі, да таго часу пакуль Савет Бяспекі не прыме мер, неабходных для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Меры, прынятыя Членамі Арганізацыі пры ажыццяўленні гэтага права на самаабарону, павінны быць неадкладна паведамлены Савету Бяспекі і ніякім чынам не павінны закранаць паўнамоцтваў і адказнасці Савета Бяспекі, у адпаведнасці з гэтым Статутам, адносна ўжывання ў любы час такіх дзеянняў, якія ён палічыць неабходнымі для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"