Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
МІРНАЕ ВЫРАШЭННЕ СПРЭЧАК
Артыкул 33
1. Староны, якія ўдзельнічаюць у любой спрэчцы, працяг якой мог бы пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі, павінны перш за ўсё старацца вырашыць спрэчку шляхам перагавораў, абследавання, пасрэдніцтва, прымірэння, арбітражу, судовага разбору, звароту да рэгіянальных органаў або пагадненняў ці іншымі мірнымі сродкамі па свайму выбару.
2. Савет Бяспекі, калі ён лічыць гэта неабходным, патрабуе ад старон вырашэння іх спрэчкі пры дапамозе такіх сродкаў.
Артыкул 34
Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца расследаваць любую спрэчку або любую сітуацыю, якая можа прывесці да міжнародных непаразуменняў або выклікаць спрэчку, для вызначэння таго, ці не можа працяг гэтай спрэчкі або сітуацыі пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі.
Артыкул 35
1. Кожны Член Арганізацыі можа давесці аб любой спрэчцы або сітуацыі, якая мае характар, указаны ў артыкуле 34, да ведама Савета Бяспекі або Генеральнай Асамблеі.
2. Дзяржава, якая не з'яўляецца Членам Арганізацыі, можа давесці да ведама Савета Бяспекі або Генеральнай Асамблеі аб любой спрэчцы, у якой яна з'яўляецца стараной, калі яна загадзя прыме на сябе ў адносінах да гэтай спрэчкі абавязацельствы мірнага вырашэння спрэчак, прадугледжаныя ў гэтым Статуце.
3. Вырашэнне Генеральнай Асамблеяй спраў, аб якіх даведзена да яе ведама на падставе гэтага артыкула, праводзіцца з улікам палажэнняў артыкулаў 11 і 12.
Артыкул 36
1. Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца ў любой стадыі спрэчкі, якая мае характар, указаны ў артыкуле 33, або сітуацыі падобнага ж характару, рэкамендаваць належную працэдуру або метады ўрэгулявання.
2. Савет Бяспекі для вырашэння гэтай спрэчкі прымае пад увагу любую працэдуру, якая ўжо была прынята старонамі.
3. Робячы рэкамендацыі на аснове гэтага артыкула, Савет Бяспекі прымае таксама пад увагу, што спрэчкі юрыдычнага характару павінны, як агульнае правіла, перадавацца старонамі ў Міжнародны Суд у адпаведнасці з палажэннямі Статута Суда.
Артыкул 37
1. Калі староны ў спрэчцы, якая мае характар, указаны ў артыкуле 33, не вырашаць яе пры дапамозе ўказаных у гэтым артыкуле сродкаў, яны перадаюць яе ў Савет Бяспекі.
2. Калі Савет Бяспекі лічыць, што працяг данай спрэчкі сапраўды мог бы пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі, ён вырашае, або дзейнічаць яму на падставе артыкула 36 або рэкамендаваць такія ўмовы вырашэння спрэчкі, якія ён знойдзе падыходзячымі.
Артыкул 38
Без шкоды для палажэнняў артыкулаў 33-37, Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца, калі ўсе староны, якія ўдзельнічаюць у любой спрэчцы, аб гэтым просяць, рабіць старонам рэкамендацыі з мэтай мірнага вырашэння гэтай спрэчкі.
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"