ААН У БЕЛАРУСI :  русский english
 
www.un.org www.un.by
   
 

Навiны

Асноўныя звесткi

Пра Беларусь

Дакументы


  Статут ААН
  Статут Мiжнароднага Суда
  Палажэннi i пагадненнi

Публiкацыi *

Кантакты



Пошук па сайту
 




2010 - Міжнародны год біяразнастайнасьці







ААН працуе для вас


chernobyl.info


Тэлебачанне i вiдэа


Радыё


Цэнтр навінаў ААН


  ААН У БЕЛАРУСI > Дакументы > Статут ААН

Статут Арганiзацыi Аб'яднаных Нацыяў

Прыамбула
Раздзел I: Мэты i Прынцыпы (артыкулы 1–2)
Раздзел II: Члены Арганiзацыi (артыкулы 3–6)
Раздзел III: Органы (артыкулы 7–8)
Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9–22)
Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)
Раздзел VI: Мiрнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33–38)
Раздзел VII: Дзеянні у адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру i актаў агрэсіі (артыкулы 39–51)
Раздзел VIII: Рэгiянальныя пагадненні (артыкулы 52–54)
Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае i сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55–60)
Раздзел X: Эканамічны i Сацыяльны Савет (артыкулы 61–72)
Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75–85)
Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75–85)
Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86–91)
Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92–96)
Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97–101)
Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102–105)
Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106–107)
Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108–109)
Раздзел XIX: Ратыфікацыя i падпісанне (артыкулы 110–111)

Раздзел V: Савет Бяспекi (артыкулы 23–32)

САВЕТ БЯСПЕКІ

Склад

Артыкул 23
1. Савет Бяспекі складаецца з пятнаццаці Членаў Арганізацыі. Кітайская Рэспубліка, Францыя, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Злучаныя Штаты Амерыкі з'яўляюцца пастаян" нымі членамі Савета Бяспекі. Генеральная Асамблея выбірае шэсць другіх Членаў Арганізацыі ў якасці непастаянных членаў Савета Бяспекі, аддаючы, асабліва, належ- ную ўвагу, у першую чаргу, ступені ўдзе-лу Членаў Арганізацыі ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі .і ў дасягненні ін-шых мэт Арганізацыі, а таксама справядліваму геаграфічнаму размеркаванню.

2. Непастаянныя члены Савета Бяспекі выбіраюцца на двухгадовы тэрмін. Пры першых выбарах непастаянных членаў, пасля павелічэння колькасці членаў Савета Бяспекі з адзінаццаці да пятнаццаці, два з чатырох дадатковых членаў выбіраюцца тэрмінам на адзін год. Член Савета Бяспекі, які выбывае, не падлягае неадкладнаму перавыбранню.

3. Кожны член Савета Бяспекі мае аднаго прадстаўніка.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 24
1. Для забеспячэння хуткіх і эфектыўных дзеянняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, яе Члены ўскладаюць на Савет Бяспекі галоўную адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі і згаджаюцца з тым, што, пры выкананні яго абавязкаў, якія вынікаюць з гэтай адказнасці, Савет Бяспекі дзейнічае ад іх імя.

2. Пры выкананні гэтых абавязкаў Савет Бяспекі дзейнічае ў адпаведнасці з мэтамі і Прынцыпамі Аб'яднаных Нацый. Пэўныя паўнамоцтвы, дадзеныя Савету Бяспекі для выканання гэтых абавязкаў, выкладзены ў Раздзелах VI, VII, VIII і XII.

3. Савет Бяспекі прадстаўляе на разгляд Генеральнай Асамблеі штогоднія даклады і, па меры патрэбы, спецыяльныя даклады.

Артыкул 25
Члены Арганізацыі згаджаюцца, у адпаведнасці з гэтым Статутам, падпарадкоўвацца рашэнням Савета Бяспекі і выконваць іх.

Артыкул 26
3 мэтай садзейнічання ўстанаўленню і падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі з найменшым адцягненнем сусветных людскіх сіл і эканамічных рэсурсаў для справы ўзбраення, Савет Бяспекі нясе адказнасць за фармуляванне, пры дапамозе ВаеннаШтабнога Камітэта, указанага ў артыкуле 47, планаў стварэння сістэмы рэгулявання ўзбраенняў для прадстаўлення іх Членам Арганізацыі.

Галасаванне

Артыкул 27
1. Кожны член Савета Бяспекі мае адзін голас.

2. Рашэнні Савета Бяспекі па пытаннях працэдуры лічацца прынятымі, калі за іх пададзены галасы дзевяці членаў Савета.

3. Рашэнні Савета Бяспекі па ўсіх іншых пытаннях лічацца прынятымі, калі за іх пададзены галасы дзевяці членаў Савета, уключаючы супадаючыя галасы ўсіх пастаянных членаў Савета, прычым старана, якая ўдзельнічае ў спрэчцы, павінна ўстрымацца ад галасавання ў час прыняцця рашэння на падставе Раздзела VI і на падставе пункта 3 артыкула 52.

Працэдура

Артыкул 28
1. Савет Бяспекі арганізуецца такім чынам, каб ён мог функцыяніраваць бесперапынна. Для гэтай мэты кожны член Савета Бяспекі павінен быць заўсёды прадстаўлен у месцы знаходжання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

2. Савет Бяспекі збіраецца на перыядычныя пасяджэнні, на якіх кожны з яго членаў можа, па свайму жаданню, быць прадстаўлен або членам урада або якім-небудзь іншым асоба прызначаным прадстаўніком.

3. Пасяджэнні Савета Бяспекі могуць адбывацца не толькі ў месцы знаходжання Арганізацыі, але і ва ўсякім іншым месцы, якое, на думку Савета, болыы спрыяе яго рабоце.

Артыкул 29
Савет Бяспекі можа ствараць такія дапаможныя органы, якія ён знойдзе неабходнымі для выканання сваіх функцый.

Артыкул 30
Савет Бяспекі ўстанаўлівае свае правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

Артыкул 31
Любы Член Арганізацыі, які не з'яўляецца членам Савета Бяспекі, можа прыняць удзел, без права голасу, у абмеркаванні любога пытання, унесенага ў Савет Бяспекі, ва ўсіх тых выпадках, калі Савет Бяспекі лічыць, што інтарэсы гэтага Члена Арганізацыі спецыяльна закрануты.

Артыкул 32
Любы Член Арганізацыі, які не з'яўляецца членам Савета Бяспекі, або любая дзяржава, якая не з'яўляецца Членам Арганізацыі, калі яны з'яўляюцца старонамі ў спрэчцы, разглядаемай Саветам Бяспекі, запрашаюцца прыняць удзел, без права голасу, у абмеркаванні, што датычыць гэтай спрэчкі. Савет Бяспекі ставіць такія ўмовы для ўдзелу дзяржавы, нячлена Арганізацыі, якія ён знойдзе справядлівымі.

Для друку
 
 Тэма (па-руску) 
Падрабязней......
Падрабязней......
Падрабязней......



Правы чалавека

 
 
 
Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi
220050 г. Мiнск, вул. Кiрава 17; тел. +375 (17) 227 48 76
факс +375 (17) 226 03 40; e-mail
Сайт Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi стаў пераможцам Iнтэрнэт-прэмii TIBO-2003 у намiнацыi "Рознае"